|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Беларускі андэграўнд 60-70-х: Вечары ў РТІ | 30.03.2008 | «Тузін Гітоў» працягвае публікаваць аўдыё-вэрсію ўнікальнага праекту Радыё Unistar 99,5FM і вядучага праграмы «Новая зямля» Віктара Сямашкі. Тэмаю другога выпуску гісторыі айчыннага андэграўнду стаў менскі Радыётэхнічны інстытут. Менавіта гэтая вышэйшая навучальная установа з 1966 году становіцца неафіцыйным цэнтрам свабоднае музыкі, менавіта ў РТІ штосуботу выступае адна з самых папулярных «альтэрнатыўных» камандаў таго часу – група «Альгарытмы» ў складзе вядучага гітарыста Яўгена Канавалава, клявішніка Вячаслава Ксяндзова і вугорскага сьпевака Ленхарда Ёжэфа Томаса. З 1966 году неафіцыйным цэнтрам свабоднае музыкі становіцца Менскі радыётэхнічны інстытут. Штосуботу там выступаюць «Альгарытмы». У залю набіваюцца сотні людзей, часам зносячы дзьверы й ахоўную дружыну. У 1966 годзе «Альгарытмы» праводзяць першую гукасэсію ў радыёвузьле інстытуту, а ў 1967 годзе выпраўляюцца ў гастролі па Сыбіры. Самыя яскравыя асобы ансамблю – вядучы гітарыст Яўген Канавалаў, клявішнік Вячаслаў Ксяндзоў, які загінуў маладым, ды вугорскі сьпявак Ленхард Ёжэф Томас. Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў пададзеных mp3-файлах.Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by). Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка другая. novaja_ziamlia_20080110_01.mp3 (памер файла - 16 Мб) novaja_ziamlia_20080110_02.mp3 (памер файла - 15 Мб) Вядоўца – Віктар Сямашка Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч Інтэрнэт-вэрсія – ТГ А ў наступную суботу 5-га красавіка на ТГ будзе выкладзены трэці выпуск праграмы «Новая зямля». Ён будзе прысьвечаны 40-годзьдзю першага ў СССР фэстывалю біт-ансамбляў, што адбыўся ў Менску ў красавіку 1968 году. угару - up |
|
|