.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Ветах» рэміксаваны
| 01.04.2008 |

Гурт «Ветах» прадстаўляе ў новым туры на ТГ твор «Дуда» – рэмікс вядомай народнай песьні. «Такому базаваму інструмэнту беларускай этнафоніі, як дуда, было прысьвечана нямала песень. Гэта – адна з самых яскравых. Мы знайшлі яе ў зборы песень, запісаных Паўлам Шэіным на мяжы XIX-XX стагодзьдзяў», - кажа Вячаслаў Калацэй, лідэр гурта «Ветах», а сумяшчальніцтве дэкан факультэту традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў.

Ветах. In an Acid ChildhoodЛетась гурту «Ветах» было якраз 10 год. Цікава, што ў яго склад увайшлі выключна прафэсійныя музыкі, так скрыпачка Вольга Тараненка скончыла менскую кансэрваторыю, вакалістка Тацяна Пладунова - артыст-вакаліст вышэйшай катэгорыі. Лідэр «Ветаху» – Вячаслаў Калацэй неаднарозава перамагаў на міжнародных музычных конкурсах, а потым стаў дэканам факультэту беларускай культуры і сучаснага мастацтва ва ўнівэрсытэце культуры.

У першыя гады «Ветах» досыць актыўна канцэртаваў і запісваў матэрыял, але потым зьнік з музычнага далягляду на колькі год. І вось цяпер гурт вяртаецца ўжо ў «рэміксаваным» варыянце. Нядаўна якраз пабачыў сьвет дыск з рэміксамі народных песень, які запісаў «Ветах». Адна з самых яркіх песень – «Дуда» – якраз і ўваходзіць у «Тузін Гітоў». Апавядае Вячаслаў Калацэй:

- Такому базаваму інструмэнту беларускай этнафоніі, як дуда, было прысьвечана нямала песень. Гэта – адна з самых яскравых. Мы знайшлі яе ў зборы песень, запісаных Паўлам Шэіным на мяжы XIX-XX стагодзьдзяў ў разьдзеле «песьні плясавыя і дударскія». У ёй распавядаецца пра стаўленьне людзей з традыцыйнага асяродку да дуды. Невыпадкова ў творы «Дуда» згадваецца імя Васіль. Гэта звязана з тым, што сьпявалася такая песьня наконадні Новага году, ды сьведчыла пра сацыяльны статус чалавека (Васіль з старажытнагрэцкага перакладаецца, як «правадыр»).

Варта дадаць, што ў песьні «Дуда» саліруюць Тацяна Пладунова, Марыя Буранава ды Ілона Андрушка, на скрыпцы – Вольга Тараненка, аранжыроўку зрабіў Вячаслаў Калацэй, а рэмікс – Сяргей Ціманаў.

Ветах – Дуда (музыка і словы народныя).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net