|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Алег Кабзар: рокер, што працуе ў філярмоніі | 02.04.2008 | У новым туры сьпявак Алег Кабзар прадстаўляе твор «Бура», што ўвайшоў у ягоны сольны дыск «12 сноў». Ён мае адукацыю мастака, скончыў БАМ, а потым пераехаў у Польшчу, дзе ўсур'ёз заняўся музыкай. Цяпер ён – саліст Беластоцкай філярмоніі, але тое не замінае яму займацца паралельна рок-музыкай. «Так сталася, што я адчуў тую буру неяк. Мы бавілі час зь беластоцкім гуртом RIMA, пілі піва, было вельмі добрае надвор'е і тут раптам…» Алег Кабзар з тых музыкаў, што не выпінаюць свой талент, маючы пры тым неабыякія здольнасьці. Цікава, што ён браў удзел, як у «Бардаўскай восені», так і ў «Басовішчы». У 2002 годзе Кабзар у дуэце з Тамашам Сулімам стаў ляўрэатам «Бардаўскай восені», у выніку чаго зьявіўся дыск «Трэцяе вакно» (праўда грошай хапіла толькі на запіс, вокладку давялося рабіць саматугам). Разам з гуртом BSG (як варыянт расшыфроўкі «Бельск, Сакулка, Гайнаўка») граў і на «Басовішчы». Якраз тады і нарадзілася «Бура» – адна з самых яскравых песень Кабзара. «Памятаю, мы бавілі час зь беластоцкім гуртом RIMA, пілі піва, было вельмі добрае надвор'е і тут раптам прыйшло адчуваньне, што адбудзецца бура і нарадзіўся гэты тэкст, - кажа Алег Кабзар, а потым падумаўшы дадае, - Вядома, што „Бура“ мае і сымбалічны сэнс, але тое ёсьць падсьвядомае, у словах тое ня выкажаш».Песьня «Бура» ўвайшла ў сольны дыск сьпевака пад назвай «12 сноў», што выйшаў у сэрыі «Фанатэка радыё Рацыя». Алег Кабзар – Бура (музыка і словы аўтара). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|