|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сольны Лявон Вольскі на «Тузіне Гітоў» | 03.04.2008 | Лявон Вольскі зьняў трэш-відэа да песьні «Эўравізія» з будучага сольнага альбома, рэліз якога адбудзецца празь некалькі тыдняў. З 1 па 8 красавіка убачыць кліп можна толькі на партале TUT.BY. Новая песьня зьдзівіць і зьбянтэжыць нават сталых прыхільнікаў «Крамбамбулі» – гэта 100-працэнтнае мінімалістычнае трэш-дыска, запісанае з дапамогай старэнькага сынтэзатара Kurzweil. Тэкст кампазыцыі цалкам адпавядае яе аранжыроўцы: «А я спяваю так афігіцельна, што я паеду на „Эўравізію“». Новая песьня Лявона Вольскага ў новым туры «Тузіна Гітоў». Лявон Вольскі сьцьвярджае, што песьня прыйшла да яго ў сьне. «Мне прымроілася, што я прымаю ўдзел у адборышчы на „Эўравізію“. У патасным белым гарнітуры, з напаўаголенымі танцоркамі і сьпяваю нешта павольнае, у манеры Мікалая Баскава, а яны каўбасяцца, як на рэйве, – распавядае сьпявак. – Я прачнуўся сярод ночы ад уласнага сьмеху!»Здымала кліп брыгада маладых менскіх аніматараў на чале з рэжысэрам Яўгенам Новашам, працы якога трапілі да Вольскага праз знаёмых. «Мне падалося, што іх чорны гумар і трэш-манера вельмі пасуюць да гэтага матэрыялу, – тлумачыць Лявон. – Асабліва ўсе гэтыя псэўдажахі з таматным соўсам». Рэжысэр кліпу Яўген Новаш прызнае, што базісам для кліпу сталі ўласныя эмоцыі ад штогадовага гармідару вакол «Эўравізіі». «Ведаеце, калі я чую пра ўсе гэтыя скандалы з адборышчамі ў нас і ў іншых краінах, мне часам здаецца, што там сапраўдныя бойкі ідуць, толькі іх ніхто не паказвае. Мы паспрабавалі павыдумляць на гэтую тэму, – гаворыць Яўген. – Наогул, мне здаецца, што пра „Эўравізію“ можна поўнамэтражны фільм жахаў здымаць. Будзе круцей за „Крык“!» Відэа на песьню Лявон Вольскі – Эўравізія (музыка і словы аўтара). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|