|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Акцыя на Бангалёр: музыкі супраць | 03.04.2008 | На ўчорашнім канцэрце-мітынгу, прысьвечаным дню яднаньня Беларусі і Расеі анансаваўся выступ некалькі вядомых рок-гуртоў, але большасьць зь іх адмовілася выходзіць на сцэну. Ян Маўзэр: «Просьба да арганізатараў: надалей у рэклямных матэрыялах выкарыстоўваць не „верагодна“, а „нам бы хацелася“, ці нэўтральнае „вядуцца перамовы“». Паша з Unia: «Нам так і не патлумачылі, што там адбывалася – акцыя, прысьвечаная дню яднаньня Беларусі і Расеі ці акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Усё выглядала мякка кажучы млява: некалькі дзясяткаў чалавек, сабраліся ў асноўным бабулькі, а наўкол на лавах „пацаны з раёну“ п'юць гарэлку». Лідэр гурта Tav.Mauzer Янка кажа, што быў вельмі зьдзіўлены, калі ўбачыў абвесткі пра канцэрт на інфармацыйных сайтах: «Добра, што гэтая інфармацыя зьявілася позна і не змагла дэзынфармаваць якую-кольвек прыстойную колькасьць нашых фэнаў. Тым ня менш, для таго дзясятку чалавек, які так і не дачакаўся выступу ўлюбёнай каманды, паведамляем: наш выступ там не плянаваўся, уся інфармацыя пра яго гэта альбо памылка, альбо сьвядомая дэзынфармацыя».Са словаў Янкі Маўзэра, арганізатары канцэрту сапраўды зьвярталіся да яго з прапановай выступіць на плошчы Бангалёр, але дамоўленасьць дасягнутая не была. «Нам зь нейкага пэрыяду стала непрыемным удзельнічаць у рознага кшталту палітычных акцыях. Бо за скандаваньнем лёзунгаў губляецца асноўнае – музыка. Таму просьба да арганізатараў: надалей у рэкламных матэрыялах выкарыстоўваць не „верагодна“, а „нам бы хацелася“, ці нэўтральнае „вядуцца перамовы“». Ляўрэаты апошняга «Басовішча» – гурт Unia пагадзіліся сыграць на Бангалёр у гэты дзень. Музыкі прыйшлі з інструмэнтамі да сцэны, але ў апошні момант адмовіліся ад свайго сэту. «Нам так і не патлумачылі, што там адбывалася – акцыя, прысьвечаная дню яднаньня Беларусі і Расеі ці акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі. Усё выглядала мякка кажучы млява: некалькі дзясяткаў чалавек, сабраліся ў асноўным бабулькі, а наўкол на лавах „пацаны з раёну“ п'юць гарэлку. З пункту гледжаньня палітычнай акцыі было няясна, а з пункту гледжаньня арганізацыі канцэрту – поўны нуль. Таму мы прынялі рашэньне не выступаць», - кажа лідэр гурту Паша. У выніку зь пяцёркі заяўленых камандаў сыграла толькі адна – «Мутнае вока». Яе вакаліст Яўген Змушка кажа: «Нам усё роўна дзе граць. Ёсьць цудоўны апарат, падыйшлі нашы сябры – чаму бы ня выступіць?» Адзіны момант, які не спадабаўся музыканту – было вельмі мала людзей. А пасьля выступу генэрала Бокава, які заявіў, што «бел-чырвона-белы сьцяг – гэта сьцяг паліцаяў і здраднікаў», публікі стала яшчэ меней. SB, ТГ Фота: unia.na.by угару - up |
|
|