|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Дзядуля Кокер дае падставы і канцэрт у Менску | 03.04.2008 | Магчыма, шмат хто з нас памятае, як некалькі гадоў таму паліт-рада «16» абяцала прывезьці на менскі пляц Бангалёр абаронцу ўсіх суворых гарэхаў Бруса Ўіліса… Айчыннай мадэрновай гісторыі невядома, ці тое Брус не чытаў факсы са штаб-кватэры, ці аргкамітэт залішне захапіўся псыхатропнымі экспэрымэнтамі, але Ўіліса, натуральна, у Менску ніхто і не пабачыў. А вось вядомы прадусарскі цэнтар «Кляс-Клюб Інтэртэймэнт» без асаблівага піяру й асабліва абрыдлых «апазыцыйных» налепак у ліфтах абяцае прывезьці ў Менск слыннага англа-амэрыканскага сьпевака Джо Кокера (Joe Cocker). Напярэдадні свайго 64-га (!) дня народзінаў дзядуля Джо дасьць у Менску адзіны канцэрт 18 траўня. Карэспандэнты ТГ ня здолелі высьвятліць, ці ўхваляе пан Кокер шэраг аб'яднана-эўрапеўскіх ды эксклюзыўна-амэрыканскіх санкцыяў супраць беларускіх трактрабудаўнікоў, і ці падтрымоўвае ён палітвязьняў і лёдную тэму братэрска-броўнаўскага аб'яднаньня беларускага і некаторых суседніх раёнаў. Гэтага нашыя карэспандэнты ня здолелі вясьвятліць, ды і, прынамсі, ня надта і хацелі. Бо творчасьць Джо Кокера цікавіць беларускага слухача незалежна ад палітычных паглядаў аўтара і наяўнасьці ў назьве топавай песьні прыстаўкі «пры ўдзеле і пад рэдакцыяй Л. А. Вольскага». Аўтар больш 20-ці альбомаў, вэтэран слыннага Вудстоку, ардэнаносец Брытанскай імпэрыі, уладальнік галівудаўскага Оскара зьбірае залі ўдзячных і ўважлівых слухачоў не грамадзкай пазыцыяй, а сваімі незабыўнымі песьнямі. А ангажаваным беларускім слухачам застаецца толькі чакаць 18 траўня, каб спаталіць сваю прагу і дадаць у актыў экслюзыўных здольнасьцяў магчымасьць пасьля канцэрту распавядаць дзецям і нагастым сакратаркам у бюро адвечныя казкі кшталту: «ды чуў я таго Кокера» альбо «так, гэта той дзядзька, які пяяў у Белым Доме на інаўгурацыі Дж. Буша».Wiecier Mechaniczny, для ТГ (інфармацыйнага спонсара менскага выступу Джо Кокера). Фота: wikipedia.org угару - up |
|
|