|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Vinsent запісвае першы альбом | 03.04.2008 | Рэп-выканаўца Vinsent, чый трэк «Менск-Парыж» удзельнічаў і ў гіт-парадзе на «Тузіне», прыступіў да запісу свайго першага паўнавартаснага альбома. Адразу трэба адзначыць, што такога рэпу ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў на годным узроўні. Бо гэта, перадусім, якасная рэп-лірыка, а ўвогуле спэктар тэмаў даволі шырокі. На альбоме будзе лірыка любоўная і патрыятычная, агульнаграмадзянская тэматыка, сацыяльная пародыя і шмат чаго вельмі цікавага. Усе тэксты напісаныя непасрэдна самым сьпеваком. Бо як кажа Vinsent: «Рэп на тое і рэп, каб самому, і ніяк інакш, выказваць свае думкі». Дарэчы, усе песьні, што будуць прысутнічаць на альбоме, абсалютна новыя. Тыя, што вядомыя слухачам дзякуючы «Тузіну Гітоў» і выкладзеныя на афіцыйным сайце рэпэра vinsent.org туды не патрапяць. Дзьве з новых песень («Бог.Радзіма.Воля» і «Восеньскі вальс») упершыню можна было пачуць на ягоным выступе ў R-club 25 сакавіка. Таксама будуць файныя, часам вельмі вясёлыя скіты. Гэты альбом для тых, хто любіць якасны рэп, якасную беларускамоўную лірыку, тэксты, напісаныя з душой, ды проста добрую музыку, у рэшце рэшт.«Зараз я маю нашмат болей досьведу, чым тады, калі пачынаў. Я прыкладу ўсе свае намаганьні, каб парадаваць слухачоў файным альбомам. Назва альбома пакуль што трымаецца ў сакрэце. Таму чакайце альбом і сачыце за навінамі»,- кажа рэпэр. Павал Белавус, для «Тузіна Гітоў» угару - up |
|
|