.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Біт-фэст
| 05.04.2008 |

На «Тузіне Гітоў» выкладаецца чародны выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля». Тэмаю трэцяе перадачы Віктара Сямашкі на Радыё Unistar стала 40-годзьдзе фэстывалю біт-ансамбляў, што праходзіў у Менску 12-14 красавіка 1968 году. Узноўленыя сьпісы ўдзельнікаў, унікальныя жывыя запісы зь біт-фэсту і іншыя цікавыя падрабязнасьці першага на абсягу СССР такога кшталту рок-н-рольнага фэстывалю слухайце ў mp3-файлах.

Менскі Біт-фэст 1968Рэканструяваны сьпіс удзельнікаў біт-фэсту:
2+2, «Пінгвіны», «Скіфы», «Дысканты», Funny Foxes, «Сінія гітары», «Ювэнта», ансамбаль Барыса Гамаюнава, «Грыфы» (лепшая рытм-гітара), «Рэфлексы» (3 месца), «Дойліды» (2 месца), «Альгарытмы» (1 месца, лепшая сола-гітара, арганіста, бубнач, салістка).

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка трэцяя.

novaja_ziamlia_20080117_01.mp3 (памер файла - 14 Мб)
novaja_ziamlia_20080117_02.mp3 (памер файла - 16 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

У наступную суботу на ТГ будзе выкладзены чацьверты выпуск праграмы «Новая зямля» пад назвай «Танцы цагельных заводаў». Зь яе вы даведаецеся, які ўплыў на беларускую контр-культуру пачатку 70-х мелі нашыя цагельныя заводы, а таксама, дзе Ўладзімер Мулявін знаходзіць ключавыя галасы для ансамблю «Песьняры».


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net