.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Алесь Лютыч: «Да канца сэзону „Паэты…“ пратрымаюцца!»
| 07.04.2008 |

У апошнім туры «Тузіна Гітоў» перамогу атрымала песьня «Загінулым паэтам прысьвячаецца» ад гурта :B:N: і Лявона Вольскага. Саліст «бээнаўцаў» Алесь Лютыч прызнаецца, што гэтая перамога была чаканай, але ня зьвязвае яе лідэрства з тым, што ўдзел у дуэце прымаў Лявон Вольскі. «Паглядзіце, „Крамбамбуля“ ж не на першых месцах!» - кажа Алесь. Ён упэўнены, што песьня «Загінулым паэтам прысьвячаецца» пратрымаецца ў «Тузіне Гітоў» да канца сэзону.

Алесь Лютыч. :B:N:Песьні гурта :B:N: традыцыйна пасьпяхова ўдзельнічаюць у гіт-парадзе «Тузіна Гітоў» і нярэдка потым уваходзяць у скарбонку найбольш папулярных кампазыцыяў гэтай каманды. Ня стала выключэньнем і «Загінулым паэтам…», якая за два тыдні назьбірала 902 галасы. Аднак у бягучым туры посьпех гэтай песьні не такі масштабны. Цяпер яе апярэджвае кампазыцыя «Вуліца дым» гурта Jab Club. «Думаю, шмат хто яшчэ не зразумеў, што новы тур пачаўся», - так камэнтуе падзеньне рэйтынгу сваёй песьні Алесь Лютыч. - «Спадзяюся, што мы яшчэ хаця б адзін раз зоймем першае месца». Музыка спадзяецца, што ў «тузінаўскім» чарце іх песьня зможа пратрымацца да канца гэтага сэзону.

Вялікай ролі Лявона Вольскага ў посьпеху «Загінулых паэтаў…» Алесь Лютыч ня бачыць: «Уплыў, канечне, ёсьць. Не бяз гэтага. Але, паглядзіце – „Крамбамбуля“ ж не на шмат паднялася, хоць там і сьпявае Вольскі». Лютыч упэўнены, што калі б людзі хацелі галасаваць за Лявона, то песьня «Усё нармальна, мама!» у выкананьні «Крамбамбулі» не заняла б перадапошняга месца і ня вылецела б з гіт-параду.

Аляксей Мінчонак, «Тузін Гітоў»


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net