|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Унікальны праект The Table гурта Karbido прыедзе ў Менск | 07.04.2008 | Унікальны, рэвалюцыйны, наватарскі музычны праект The Table калектыва з Уроцлава Karbido 20 красавіка змогуць пабачыць беларускія мэляманы. На гэты раз музычная прастора, у якой сустрэліся музыкі Karbido звузілася да аднаго дзіўнага прадмета, якім зьяўляецца стол. Гэта не звычайная мэбля, а адмыслова выраблены музычны аб'ект, які адчувае нават самае лёгкае крананьне. Кожны з выканаўцаў трансьлюе на гэты стол партытуру, якую выконваў да гэтага на звычайным інстуманце. Часам агульны рытм дапаўняецца гукамі з каштоўных гукавых рэквізітаў, якія знаходзяцца побач. Незвычайны спектакль тэатра гукаў Karbido зьяўляецца псыхалягічным і культурным аповедам «чатырох гаспод, якія сядзяць за сталом». Пасьля прэм'еры, якая адбылася падчас 27 фэстывалю акторскай песьні ва Ўроцлаве журналісты адзінагалосна адзначылі новы тэатар як пераможцу і прарочылі яму цікавую творчую кар'еру.Karbido – мультымэдыяльны гурт з польскага гораду Ўроцлаў. Склад гурта залежыць ад харакару праекта, які музыкі рэалізоўваюць. У пастаноўцы The Table прымаюць удзел Міхал Ліцьвінец, Павал Чэпулкоўскі, Ігар Гаўлікоўскі і Яцэк Федаровіч. Музыкі ў сумеснай працы з скрыпічнымі майстрамі, сталярамі і акустыкамі ператварылі звычайную мэблю ў складана сканструяваны музычны інструмант з арыгінальнымі гукавымі магчымасьцямі. Падчас прадстаўленьня паміж пэрсанажамі, якія сядзяць за сталом і выконваюць музычнае дзейства, адбываецца дыялёг. Гэта не канцэрт, хаця музыка тут выконвае галоўную ролю. Музычны спэктакль вытрыманы ў стылі эклектычнай забавы з пап-культурай: музыкі разыгрываюць паміж сабой сцэнкі гумарстычнага характару, сьпяваюць «гролам» абсурдныя фразы, цытуючы папулярныя музычныя матывы, спалучаюць цяжкі рок з клюбным гучаньнем і этнічным трансам. Кампазыцыйным ключом спэктаклю зьяўляюцца чатыры бакі сьвету – поўнач, поўдзень, усход, захад. Часткі сьвету прадстаўленыя ў спэктаклі асобнымі кампазыцыямі ў храналягічным парадку, і кожная з кампазыцыяў мае ўласны характар гучаньня. Усход выказаны народнай песьняй Палесься і традыцыйнымі прыпеўкамі з цэнтральнай Польшчы. Дынамічны рытм поўдня зьвернуты да культуры паўднёвай Амэрыкі, захад – энэргічны калаж індустрыяльнай маторыкі, мэлёдыяў зь фільмаў і сучасных папулярных песень. Поўнач растварае акустыку ў празрыстых марскіх вятрах, капелях, хрусту дрэваў і выпадковых подыхах. Кланаваныя шумы і шорахі, або партытуру для чатырох гаспод і стала беларускія мэляманы пабачаць 20 красавіка ў Палацы Прафсаюзаў. Прэса пра Karbido: «Сымпатычны, незвычайны, сьмешны спэктакль The Table». Джым Гілхрыст, Scotsman «Гэта цяжка ўявіць. Вы ніколі і нідзе ня бачылі чаго-небудзь падобнага да The Table з Польшчы». Клэр Блэк, Scotsman «Фантастычна». Кэйт Басэт, The Independent «Нават ня ведаю, як апісаць. Спэктакль уражвае ад самага пачатку». Адрыян Тэрпэн, The Sunday Times «Колькасьць і разнароднасьць гукаў, якія выдаюць Karbido, зьдзіўляе яшчэ тым, што за сталом ўсяго толькі чатыры мужчыны». Элэсдэр Мэлоўні, The Skinny Fest «The Table калектыву Karbido – абсалютна авангардны, інструмэнтальны доказ таго, што ў музыцы нас можа абмяжоўваць толькі наша фантазія». Гжэгаж Холева, Gazeta Wyborcza ТГ угару - up |
|
|