|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Абраныя пераможцы «Ночы Ваўкалака» | 08.04.2008 | «Да!Бл…», «Акропаль», Denial of Life, «Восьмыдзень» – менавіта гэтак выглядае сьпіс пераможцаў «Ночы Ваўкалака», абраных кампэтэнтным журы і гледачамі канцерту, які адбыўся ў Полацку 6 красавіка. У канцэрце-конкурсе «Ноч Ваўкалака» 7 гуртоў бралі ўдзел у конкурснай частцы, Indra і Kripa выступалі па-за конкурсам як арганізатары фэсту, а завяршаў праграму Neuro Dubel. Усе гурты-ўдзельнікі конкурсу былі вельмі рознымі ў стылістычным пляне. Рэгі ад «Алмазнага фронту», прыемны жаночы вакал і элемэнты арт-року ад «РоСтры», мужыкі ў кілтах ды валынка ад «Восьмыдзень», панк-рок ад «Да!Бл…», nu-metal ад «Акропаль», folk-power ад Argentum… Прыемна зьдзівіў і ўзровень тэкстаў. Бачна, што большасьць удзельнікаў не перакладалі на беларускую мову расейскія тэксты, як гэта часта бывае, а стабільна і мэтаскіравана працуюць менавіта на беларускай.Вельмі шчырую рэакцыю гледачоў выклікаў гурт «Да!Бл…» (в. Нарач, Мядзельскага раёну). Добры ўзровень музычнага майстэрства, азарт у вачах, завадныя драйвовыя мэлёдыі і выдатныя тэксты. Гурт спадабаўся ня толькі гледачам, але здолеў выклікаць сымпатыю і ў журы. Таму і гэтакія вынікі: «Да!Бл…» – Гран-пры «Ночы Ваўкалака» (запіс на студыі ў Менску) «Да!Бл…» – прыз глядацкіх сымпатыяў «Акропаль» (Смалявічы) – лепшае гучаньне Deniаl of Life (Наваполацак) – лепшае шоў «Восьмыдзень» (Віцебск) – спэцыяльны прыз ад мясцовага сайту Ximik.info На жаль, з-за абмежаванасьці па часе хэдлайнэры канцэрту Neuro Dubel былі вымушаныя амаль напалову скараціць свой выступ, але і гэта не перашкодзіла сьвяту. Спадзяюся, што ў наступным годзе нас усіх зноў будзе чакаць «Ноч Ваўкалака», яшчэ больш градыёзная, чым сёлета. Міцяй, для ТГ угару - up |
|
|