|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Вялікі псыхааналітычны канцэрт гурта Dali | 09.04.2008 | 9 красавіка а 19-й гадзіне ў кавярні «Rock House» (вул. Няміга, 12) адбудзецца вялікі веснавы канцэрт гурта Dali з прэзэнтацыяй альбома «Zагадкі Ziгмунда Фрэйда». Музычны псыхааналіз, неверагодныя міксы live-выступы гурта з DJ'інгам, нестандартныя рашэньні фройдаўскіх эратычных дылемаў, і паўтары гадзіны чыстага неразбаўленага драйву. Вядучы імпрэзы - гуру клюбнай культуры МС Паша Pavorot Варацілін – згадзіўся выступіць у не зусім стандартным для яго амплюа, а сам гурт Dali гатовы зьявіцца перад гледачамі адразу ў двух вобразах.У рамках канцэрта прагучаць кампазіцыі з альбома «Zагадкі Ziгмунда Фрэйда»: «Рыё-дэ-Жанэйра», «Когда ты вернёшься», «Грай, гармон» і іншыя – а таксама абсалютна новыя кампазыцыі, з наступнага нью-фанкавага альбома, які ўжо рыхтуецца. Гэта песьні «Silver Sky» і «Неба шэрае». Падчас шоў таксама плянуецца прэзэнтацыя deep house рэміксаў на песьні «Мечтай со мной» і «Грай, гармон» кампазытара і электроннага музыкі Alexis Scorpio. Акрамя гэтага, усіх, хто ня верыць, што электронны рэмікс можа прагучаць live, DJ Vlad.Waxme пераканае ў адваротным. Дысэртам гэтага музычна-псыхааналітычнага party стануць дзьве галоўныя загадкі, якія будуць «разгаданы» падчас кульмінацыі імпрэзы. Кошт квітка на канцэрт 15 000 рублёў у касе Rock House. Акрамя таго, кожны мае магчымасьць выйграць конкурс «абсурднага псыхааналізу» і атрымаць у падарунак - квіток на дзьвюх пэрсонаў. Падрабязныя ўмовы конкурсу апісаныя на афіцыйным сайце гурта Dali. ТГ угару - up |
|
|