.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Тінь Сонця» прысьвеціць свой выступ беларусам
| 10.04.2008 |

20 красавіка кіеўскі гурт «Тінь Сонця», які колісь удзельнічаў у ТГ зь «Песьняй Чугайстра», адыграе сэт на акцыі «Відчуй смак рідної мови», што пройдзе ў сталіцы Ўкраіны. Лідэр гурта Сяргей Васілюк кажа: «Мы вырашылі прысьвяціць гэты выступ братэрству зь беларусамі». Менавіта да гэтага канцэрту ў Марыінскім парку гурт прымеркаваў і жывую прэзэнтацыю сваёй новай беларускамоўнай песьні «Шлях у лес».

Сяргей ВасілюкАкцыя «Відчуй смак рідної мови» распачнецца 20 красавіка ў Марыінскім парку ў Кіеве ў 13:00. У межах гэтай мэдыяакцыі і выступіць гурт «Тінь Сонця», добравядомы і ў Беларусі. Лідэр гурта Сяргей Васілюк кажа: «Мы вырашылі прысьвяціць гэты выступ братэрству зь беларусамі, бо ведаем якая сытуацыя ў вашай краіне з моўным пытаньнем ды і ня толькі зь ім». Сяргей самастойна вучыць беларускую мову, а «Песьня Чугайстра» гучыць на кожным выступе яго гурта.

Адмыслова да выступу 20 красавіка гурт развучыў новую беларускамоўную кампазыцыю – «Шлях у лес» (аўтарам перакладу выступіў Вітаўт Мартыненка). Да ўсяго гурт выйдзе на сцэну ў абноўленым складзе – да каманды далучыліся гітарыст Андрэй Стэцэнка і бубнач Дзяніс Сумінаў.

Лідэр «Тінь Сонця» заявіў ТГ, што быў бы ня супраць паўдзельнічаць у сёлетнім «Басовішчы». «Мы гралі на гэтым цудоўным фэстывалі летась і нам вельмі спадабалася, таму з радасьцю бы прыехалі ў Гарадок і ў гэтым годзе», - сказаў Сяргей.

SB, ТГ

Фота: www.sun-shadow.info


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net