|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Джамбібум» і «Нагуаль» сыгралі ў Кіеве | 10.04.2008 | Ужо некалькі тыдняў на Ўкраіне квітнее «Беларуская вясна» – фэстываль беларускай культуры, у рамках якога ў суботу 5 красавіка ў Кіеве выступіў менскі этна-гурт «Джамбібум» і шаманы з «Нагуаля». Канцэрт адбыўся ў студэнцкім клюбе «Підвал». Халодны і пусты да канцэрту «падвал», падчас выступленьня нечакана ператварыўся ў цёплае і ўтульнае памяшканьне, напоўненае пазытыўнай атмасфэрай і вясёлай моладзьдзю. Паслухаць беларускую музыку прыйшло каля трохсот чалавек, што для гэтага клюбу было нямала. Кіеўская публіка вельмі цёпла прыняла беларускіх музыкаў: захопленыя этнічнымі рытмамі «Джамбібум», людзі танчылі пад барабаны і сьпевы, разам з музыкамі «дыхалі» энэргетыкай беларускага фальклёру, а потым уважліва ўслухоўваліся ў шаманскае гучаньне «Нагуаля».Пасьля канцэрту некаторыя ўдзельнікі «Джамбібума» разам з украінскімі сябрамі «запалілі ноч» вогненым шоў пад барабанныя рытмы музыкаў. Пасьля ўсяго ўбачанага і пачутага можна з упэўненасьцю сказаць, што энэргетыка беларускай музыкі разам з украінскім драйвам даюць проста выбух пазытыўных пачуцьцяў. ТГ Фота: Кацярына Безмацерных угару - up |
|
|