.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Танцы цагельных заводаў
| 13.04.2008 |

Чацьверты выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля» на «Тузіне Гітоў». Вядоўца Радыё Unistar Віктар Сямашка распавядае пра «клюбнаю» менскую культуру пачатку 70-х гадоў XX стагодзьдзя. Менавіта ў клюбах цагельных заводаў будуецца цагліна за цаглінай айчынная контркультура. Менавіта там Уладзімер Мулявін знаходзіць ключавыя галасы для ансамблю «Песьняры». Падрабязнасьці, жывыя запісы з танцпляцовак і рэстарацыяў ў mp3-файлах.

Ансамбль ДойлідыПры канцы 60-ых – пачатку 70-ых у беларускай сталіцы складаецца «клюбная» культура. Хто б мог падумаць, што менавіта ў клюбах цагельных заводаў будуецца цагліна за цаглінай айчынная контркультура. Менавіта там Уладзімер Мулявін знаходзіць ключавыя галасы для ансамблю «Песьняры».

Героі таго пэрыяду – Валеры Дайнэка і «Мэнэстрэлі», Сяргей Молеў і «Гусьляры», Уладзімер Вугольнік і «Блікі», Ігар Карастылёў і «Залатыя яблыкі Сонца» ды іншыя. Музыкі сьпяваюць на мове «лататы» й ігнаруюць «норму Жапецкага».

А тым часам, ансамбль «Дойліды» першымі з прадстаўнікоў беларускай альтэрнатыўнай культуры пераходзяць у «профі» і гастралююць па Саюзе. Падрабязнасьці, жывыя запісы з танцпляцовак і рэстарацыяў ў mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка чацьвертая.

novaja_ziamlia_20080124_01.mp3 (памер файла - 18 Мб)
novaja_ziamlia_20080124_02.mp3 (памер файла - 15 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

Праз тыдзень з чароднай перадачы на ТГ вы даведаецеся пра каралёў «клюбнай» культуры 70-ых – гурт «Пане-Браце».


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net