|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Першы ды-джэй Плошчы і Янка Маўзэр стварылі свой гімн Вясны-2006 | 14.04.2008 | Аляксандар Буракоў – адзін з удзельнікаў поп-дуэту «Віртуальныя тэхналёгіі» – 21 сакавіка 2006 году на працягу пятнаццаці гадзінаў запар працаваў зь мікрафонам на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. На наступны дзень яго ўжо зьмяніў Зьміцер Дашкевіч, але тыя падзеі канцэптуальна зьмянілі жыцьцё музыкі з Магілёву. Сваёй песьняй ён вырашыў падвесьці свае вынікі тых дзён. Для выкананьня песьні «Віртуальныя тэхналёгіі» запрасілі вакаліста Яна Маўзэра. Паводле Аляксандра Буракова, песьня прысьвечаная ўсім удзельнікам палітычных акцыяў, а перадусім – Вясьне-2006:«На працягу мінулых двух гадоў я пэрыядычна атрымліваў прапановы выступіць „ад імя Плошчы“ на самых розных імпрэзах. Аднак, з улікам таго, што я знаходзіўся ў самым цэнтры тых падзеяў, і дакладна ведаю, што там адбывалася, лічу, што ніхто ня мае права на падобныя паўнамоцтвы. Ніхто з палітыкаў, ніхто з грамадзкіх дзеячоў, ніхто з дзеячоў культуры. Героі Плошчы-2006 – дзьве маладыя жанчыны, якія пакінулі дома сваіх дзяцей, і якія адмовіліся сыходзіць з намётавага мястэчка на прапанову некаторых знакавых палітыкаў. Менавіта жанчыны пачалі крычаць „Застаемся!“, і атрымалася тое, што атрымалася. І тое, што яны цяпер адчуваюць, і што адчуваю я, мы паспрабавалі выразіць у гэтай песьні-закліку. А ўвогуле прататыпам героя песьні выступае юнак, зь якім я пазнаёміўся ў турме на Акрэсьціна ў 1997 годзе. Гэтага хлопца АМАПаўцы каля 100 мэтраў цягнулі за валасы па асфальце і зьбівалі. Пазьней мяне апраўдалі, а яго - не. Яго імя я ня памятаю, зь ім ніколі болей не перасякаўся. Але для мяне – гэта ён кожны раз выходзіць на вуліцы Менску. І вось для такіх людзей напісаная гэтая песьня. Для людзей, якія нягледзячы ні на што, мусяць выйсьці яшчэ раз. Як пяецца ў гэтым творы: „Людзі ў нашым шоў пастаўлены ўздоўж сьцен…“. Для беларускіх палітыкаў будзе цікавы другі куплет песьні, і мае адзнакі там досыць жорсткія». Музыку да твору напісаў іншы ўдзельнік гурта «Віртуальныя тэхналёгіі» - гітарыст Сяргей Нікалайчанка – выпускнік эстраднай катэдры ўнівэрсытэту культуры. Ён кажа: «Лічу, што музыка да песьні „Ідзі за мной“ пры ўсёй нібыта простасьці апынулася далёка не банальнай перадусім дзякуючы „эўрапейскасьці“ гучаньня. Калі чалавек не прымітыўны, то ён ацэніць гэты твор. Асабліва з улікам таго, што песьня напісаная не для абстрактнай субстанцыі, але для канкрэтных людзей. Заўсёды значна цяжэй пісаць твор не „для сябе“ і тут ля-мінорныя соплі не праходзяць ніяк…» А. Буракоў: «Я думаю, што ў Яна Маўзэра магчыма будзе іншае меркаваньне… (Гы-гы-гы…) Але я скажу так - Маўзэр – неблагая зброя, галоўнае – умець яго зарадзіць. Мы заклалі добры патрон у патроньнік, і нарэшце Маўзэр стрэліў». Віртуальныя тэхналёгіі feat. Jan Mauzer – Ідзі за мной (музыка - Сяргей Нікалайчанка, словы - Аляксандар Буракоў). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|