.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Вайцюшкевіч атрымаў прэмію партыі БНФ
| 16.04.2008 |

Учора ўвечары старшыня партыі БНФ Лявон Баршчэўскі назваў пераможцаў сёлетняй прэміі партыі БНФ – «узнагароды, якая сьведчыць пра тое, што людзі ведаюць і памятаюць пра грамадзянскія і культурніцкія чыны, якія кладуць чарговую цаглінку ў падмурак нашай незалежнай, свабоднай эўрапейскай дзяржавы». Сярод тых, хто атрымаў бронзавую статуэтку вершніка на кані, быў названы і сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч. Ён стаў пераможцам у намінацыі «Культура» за альбом «Лірыка» на вершы Генадзя Бураўкіна. Вайцюшкевіч на цырымоніі ўручэньня: «Па шчырасьці дагэтуль адчуваю сябе „гугняжам“ у параўнанні з мэтрамі, але ўзнагароду атрымаць прыемна, тым больш гэта першая мая такая цяжкая ўзнагарода».

Зьміцер ВайцюшкевічВайцюшкевіч таксама падзяліўся з прысутнымі сваёй марай: «Хочацца сесьці ў машыну і паехаць – у Мікашэвічы, Хойнікі. Не магу дараваць Дарафеевай „калхозныя“ канцэрты, дзе губляецца беларускае слова, таму адчуваю, што трэба ехаць у народ».

Зьміцер зазначыў, што беларускія незалежныя музыкі таксама змагаюцца за незалежнасьць: «Нашая барацьба выяўляецца ў канцэртах, дысках, у слове, што дзякуючы музыцы больш папулярызуецца. Дзякуй усім тым, хто не баіцца прыходзіць на нашыя канцэрты, купляць квіткі і галасуюць беларускім рублём. Дзякуй усім! Жыве Беларусь!» - скончыў сваю прамову на гэтым Вайцюшкевіч і засьпяваў песьні на вершы Генадзя Бураўкіна і Ўладзімера Някляева.

SB, ТГ

Фота: Воля Кузьміч, studenty.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net