|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Ilo & Friends» дэбютуюць на ТГ | 17.04.2008 | Адна з самых кранальных песень беластоцкага праекту «Ilo & Friends» пад назвай «Synu» дэбютуе ў новым туры на ТГ. Сьпявачка Ілона Карпюк: «Словы да яе я знайшла яшчэ за часамі вучобы ў ліцэі, яны мне так спадабаліся, што адразу ж нарадзілася музыка. У мяне неяк адразу атрымалася адгукнуцца да гэтых словаў-ключэй, таму і захацелася цяпер вярнуцца да гэтай песьні. Шкада, што прозьвішча аўтара згубілася…» Ілона Карпюк выконвала «Synu» яшчэ ў самым першым сваім гурце – «Homan». «Словы да яе я знайшла яшчэ за часамі вучобы ў ліцэі, у нейкім зборніку паэзіі ў школьнай бібліятэцы, - кажа Ілона, - Без сумневу, гэты тэкст настолькі прыйшоўся мне даспадобы, што адразу нарадзілася музыка». Сьпявачка кажа, што неяк адразу атрымалася адгукнуцца да словаў-ключэй у вершы «Synu»: «Таму падчас працы над дыскам „Па дарозе“ я згадала пра гэтую песьню. Мы захавалі ў ёй лірычны пачатак, але ўжо ў другой частцы захацелі паказаць, што эмацыйнасьць таксама бывае лірычнай. Таму зайгралі па-іншаму». У выніку, як кажа Ілона, «атрымалася цэласьць, збудаваная з дзьвюх частках, якія адначасова сварацца між сабой і шукаюць кантакту».Ilo & Friends – Synu (словы невядомага аўтара, музыка - Ілона Карпюк). Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|