|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Восень» на ТГ: нэафольк-рок ад «Рокаша» | 17.04.2008 | Атрымалася досыць нетыпова, але сагрэўшыся пад веснавымі сонечнымі промнямі, гурт «Рокаш» рады прэзэнтаваць у чарговым туры «Тузіну Гітоў» сваю новую кампазыцыю пад назваю «Восень». Яна павінна ўвайсьці ў наш першы альбом, над запісам якога мы цяпер працуем. Досыць цяжка будзе дакладна вызначыць стыль гэтай песьні. Хутчэй яго можна ахарактарызаваць словамі нэафольк-рок. Зрэшты, стыль гэта ня так ужо і важны. Галоўнае, што песьня атрымалася восеньская, прасякнутая мэлянхалічна-рамантычным настроем гэтага цудоўнага часу году. Пошук шляху да сьвятла сярод віхуры восеньскага лісьця, завяршэньне цыклю, але ў той жа час вера ў тое, што цемра адыйдзе і ўрэшце рэшт калісьці наступіць вясна – асабіста для нас менавіта гэтыя думкі перапляліся ў гэтай песьні. Аднак, спадзяемся, што кожны знойдзе ў ёй нешта сваё.Рокаш – Восень (музыка - Паліна Юнкевіч, словы - Лявон Казакоў). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. Лявон Казакоў, для ТГ угару - up |
|
|