|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Imperator: “Уздымайце запальніцы!” | 21.03.2006 | У новым туры на “Тузіне Гітоў” дэбютуе гіп-гопавы праект “Imperator” з надта насутнай сёньня песьняй “Уздымайце запальніцы”. Удзельнікі гурту Realize i Zeman кажуць, што яны запаленыя ідэяй узьняць беларускі рэп, ці “гіп-гап”, як яны называюць кірунак на сваім слэнгу. “Мы iмкемся зрабiць свае трэкi рэп-iдэялёгiяй, якой будуць кiравацца ў будучынi. Як ONYX альбо Wu-Tang Clan у ЗША цi NTM у Францыi”, - кажуць музыкі. Вітаем сьвежыя павевы беларускага гіп-гопу на “Тузіне Гітоў”! Zeman апавядае, што праект “Imperator” складаецца з двух чалавек, але вакол яго гуртуецца нямала людзей, адданых рэп-музыцы. “Мы прадстаўнiкi беларускага гiп-гопу, той музыкi, якая, на жаль, не набыла яшчэ нейкiх сваiх асаблiвасьцяў, як, напрыклад, беларускi рок”, - шкадуе рэпер. Zeman наракае, што беларускія рэп-выканаўцы ў сваёй большасьці глядзяць пераважна на тых, хто робiць рэп у Расеi, а расейцы, у сваю чаргу, на французаў, амерыканцаў, немцаў... “Але павiнна быць зусiм iнакш. I мы iмкнемся зрабiць першыя крокi ў фармаваньнi беларускага стылю. Не такога, якi звыкла бачыць зараз, а больш агрэсыўнага, вулiчнага, якi можа заклiкаць да дзеяньняў”. Свой новы трэк “Уздымайце запальніцы” праект “Imperator” прэзэнтуе ў новым туры на “Тузіне Гітоў”. Хлопцы апавядаюць, як зьявіўся гэты трэк. “Ідэя прыйшла пасьля прагляду канцэрту вельмi вядомага французкага гурта Supreme NTM. У залі цэнтра “Zenith” у Парыжы дзесяць тысяч людзей узьнялi адначасова свае запальнiцы пад уплывам моцы Рэпа! I мы павiнны зрабiць так, каб тое ж самае зь людзьмi мог зрабiць Рэп на Беларусi”. Imperator – Уздымайце запальніцы (муз.і сл. Realize i Zeman) Разьмяшчаецца са згоды групы. SB угару - up |
|
|