|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Экспэрт ТГ А. Скарабагаты: Jab Club - рэгей вышэйшага гатунку | 19.04.2008 | Экспэрт ТГ нарадзіўся 1 красавіка 1976 году ў Дзяржынску Менскай вобласьці. Ад 2005 году быў выканаўчым дырэктарам Тэлекамунікацыйнага галіновага саюзу – адзінага прафэсійнага аб'яднаньня апэратараў кабельнага і этэрнага тэлебачаньня Беларусі. У 2007 годзе Алег Скарабагаты стаў выканаўчым дырэктарам Саюзу апэратараў камэрцыйнага тэлебачаньня ў Маскве. Ад 2008 году зьяўляецца дырэктарам Першага Альтэрнатыўнага Тэлеканалу A-ONE ў Беларусі. На «Тузін Гітоў» Алег Скарабагаты заглядае кожны дзень, рэгулярна праглядае навіны, афішу, праслухоўвае МР3. «Лічу, што на „Тузіне“ даволі апэратыўна разьмяшчаецца актуальная інфармацыя», - кажа наш экспэрт. Гэты тур на ТГ пакінуў добрыя ўражаньні. Музыка, што прадстаўленая тут – якасная, прадуманая і дасягае сваіх мэтаў. Усе сказалі так, што іх пачулі, пачулі тое, што ім было сказаць.Што да лідэраў – песьні «Вуліца дым» у выкананьні Jab Club. Рэгей вышэйшага гатунку. Слухаў ня дзеля рэцэнзіі, проста спадабалася, нават заўвагу ад калегаў атрымаў – «заезьдзіў». «Эўравізія» і «Дольчэ Віта» аўтарства Лявона Вольскага – удалыя музычныя жарцікі, у спрыяльны момант маглі б і прыз які атрымаць. А вось з «Дудой» музыкі зь «Ветаху» перамудрылі. Атрымалася як ва ўсіх – фольк на нясучай электроннай частаце. Трэк «Кола» гурта Pomidor/off захаваў, бо заслугоўвае асаблівай увагі. Твор манумэнтальны выйшаў – па «тэкіладжазаваму». Рэспэкт гурту «Сьцяна» за іхнюю «Калыханку» – вельмі і вельмі добра атрымалася. Самая драйвавая рэч тура - :B:N: i Лявон Вольскі - «Загiнулым паэтам прысьвячаецца». Круць! Прыйшлася да спадобы і «Белая птушка» Тацьцяны Беланогай. Хацелася б, каб яна пайшла ў народ, не стае такой музыкі масам. Музыкам – асаблівая падзяка. Алег Кабзар запісаў простую кампазыцыю, але вельмі па-рокерску. Адзначу выдатныя клясычныя клявішы. «Глюкі» зь песьняй «АntiEMO (Parket)» – сучасьненька і актуальненька гучаць, на назву дакладна клюнуць. Пра порна нічога не скажу, нейкі паўднёвы парк. «Троіца» і «Тры янгалы» – тая музыка, зь якой варта браць прыклад. Яны мудрыя глыбока. Яшчэ раз заўпэўніўся, што мы слушна зрабілі, калі адзначылі відэа менавіта на гэтую кампазыцыю сваёй прэміяй на «Рок-Каранацыі-2007». Яе хочацца слухаць некалькі разоў. Алег Скарабагаты, для ТГ угару - up |
|
|