.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Пане-Браце
| 19.04.2008 |

Каралямі «клюбнае» культуры канца 60-ых – пачатку 70-ых прызначаюцца «Пане-Браце». Гурт на чале з двума Ўладзімерамі Пятровічамі (Кандрусевічам і Вугольнікам) грае ў культавым месцы з назовам «Біржа» на 6-тым Чыгуначным завулку. Рэпэртуар прынцыпова складаецца ці зь беларускага ці з заходняга матэрыялу… Слухайце на ТГ пяты выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля».

Ул. Кандрусевіч і зборны ансамбль на БТУ 1971 годзе Ўладзімер Кандрусевіч становіцца ініцыятарам Другога біт-фэсту. На ім перамагае першы ў СССР сымфа-рокавы калектыў «Арганаўты». Фэст сканчаецца скандалам, у выніку якога спадара Кандрусевіча выключаюць з кансэрваторыі. Падрабязнасьці, архіўныя запісы і рэканструкцыі ў mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка пятая.

novaja_ziamlia_20080131_01.mp3 (памер файла - 17 Мб)
novaja_ziamlia_20080131_02.mp3 (памер файла - 13 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

У наступную суботу з чароднага запісу праграмы «Новая зямля» вы даведаецеся пра тое, як беларускія хіпі ўпершыню гучна заяўляюць пра сваё існаваньне, прывёўшы стыхійны марш ля Палаца спорту і пра тое, як гурт «Спадкаемцы» становіцца першым забароненым беларускім гуртом.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net