|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Neuro Dubel on-line. У «Советской Белоруссии» | 21.04.2008 | Уладальнікі галоўнай Рок-Кароны-2007 – гурт Neuro Dubel будзе ў гасьцях у газэты «Советская Белоруссия». Лідэр каманды Аляксандар Кульлінковіч адкажа on-line на пытаньні цікаўных 23 красавіка. За два дні да пачатку канфэрэнцыі музыканту ўжо задалі ля двух дзясяткаў пытаньняў. Цікава, за тры гады правядзеньня он-лайну на сайце СБ – гэта першы выпадак, калі ў «госьці» запрасілі рок-гурт. Да Кульлінковіча на пытаньні чытачоў выданьня Адміністрацыі прэзыдэнта адказвалі гурты «Тяни-Толкай», Atlantica і Аляксей Хлястоў. Некалькі гадоў «галоўная газэта краіны», як яна сама сябе пазыцыянуе, наогул ігнаравала беларускіх (беларускамоўных) музыкаў, але пасьля наведваньня рокерамі адміністрацыі прэзыдэнта «шлюз» быў адкрыты ізноў. Сёлета інтэрвію СБ далі Ігар Варашкевіч, Алег Хаменка і Лявон Вольскі, а Аляксандра Кульлінковіча наогул запрасілі ў он-лайн.Музыка прыме ўдзел у інтэрнэт-канфэрэнцыі на сайце газэты «Советская Белоруссия» 23 красавіка . За лепшае пытаньне выданьне адміністрацыі прэзыдэнта абяцае два бясплатныя квіткі на канцэрт гурта, які пройдзе ў той жа дзень у клюбе «Рэактар». Задаваць пытаньні можна тут SB, ТГ угару - up |
|
|