.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Hair Peace Salon зачараваліся відэа
| 21.04.2008 |

Першы кліп – гэта пэўны этап у жыцьці любога гурта. Што хацелася ўвасобіць - пра гэта могуць доўга распавядаць музыкі, якім уяўляўся – ведае толькі рэжысэр, а якім атрымаўся – адкажуць толькі гледачы. Гурт Hair Peace Salon прадстаўляе свой першы кліп на песьню «Hover», які зьняў Анатоль Вечар і запрашае ўсіх да сумеснага крэатыву.

Hair Peace SalonПрапанова супрацоўніцтва ад Анатоля Вечара зьявілася яшчэ ўвосень, калі пад час здымак перадачы «Музыкальный плей-офф» ён быў уражаны выступам гурта. Здымкі кліпу прайшлі ў лютым і гатовы ролік неўзабаве быў паказаны на ТВ у праграме «Pro движение+».

Гурт Hair Peace Salon запрашае ўсіх да сумеснага крэатыву. Кожны жадаючы можа прапанаваць сваё бачаньне, свой відэашэраг да музыкі гурта. Найцікавейшыя з кліпаў увойдуць у наступную кружэлку Hair Peace Salon. А першы відэа-погляд на творчасьць гурта ад Анатоля Вечара, некалькі фотаў з адмысловай фотасэсіі для кліпа - можна паглядзець і абмеркаваць на сайце гурта hairpeacesalon.com.

Слэп, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net