|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Воздух» беларусізуецца | 21.04.2008 | З 20 па 22 чэрвеня ў Петразаводзку чацьверты раз пройдзе музычны фэстываль «Воздух». У гэтым годзе выступы будуць ладзіцца на дзьвюх сцэнах, мэйнстрым і альтэрнатыўнай. Выступоўцы на імпрэзе заўсёды былі вядомыя, сярод іх «Агата Кристи», «Ленинград», «Сплин», Lumen, летась на сцэну ўпершыню выйшаў і прадстаўнік ад Беларусі – гурт Tav.Mauzer. Сёлета з нашай краіны на расейскі фэстываль паедзе тры каманды. Адна зь іх будзе вызначана наведнікамі «Тузіна Гітоў». Беларускі каардынатар «Воздуха» Алег Ціханаў: «Яшчэ ня позна падаваць заяўкі!» «Воздух» - фэстываль розных музычных стыляў і накірункаў. Захапіўшы намёты, на лётным полі «Пяскоў» можна будзе жыць тры дні. Арганізатары абяцаюць добрую сыстэму харчаваньня й адпачынку, што стала ўжо візытоўкай гэтага мерапремства. У гэтым годзе выступы будуць ладзіцца на дзьвюх сцэнах, мэйнстрым і альтэрнатыўнай. А выступоўцы на імпрэзе заўсёды былі вядомыя («Агата Кристи», «Ленинград», «Сплин», Lumen і шмат іншых). Сьпіс удзельнікаў былых гадоў, а таксама сёлетніх выступоўцаў, што пэрыядычна абнаўляецца, можна паглядзець на афіцыйным сайце vozduh.info.Беларускія музыкі ўжо заявілі пра сябе на фэстывалі. У 2007 годзе гурт Tav.Mauzer выступіў на галоўнай сцэне і запомніўся публіцы. Па словах Алега Ціханава, цяпер у Расеі гурт ведаюць і раз-пораз яго песьні можна пачуць у радыёэтэры. Цяпер разглядаецца ажно 15 гуртоў-кандыдатаў на паездку ў Петразаводзк. Сярод іх OSIMIRA, той жа Mauzer i :B:N:. Адзін ужо абраны дакладна. Алег Ціханаў, арганізатар беларускай часткі кажа: «OSIMIRA сёлета я разглядаю як хэдлайнэра гэтай паездкі. Над ёй я нават ня думаў, яны паедуць абавязкова». Другі гурт будзе адабраны праз адмыслова зладжанае галасаваньне на «Тузіне Гітоў», а трэці - адбярэ журы. У сьпіс кандыдатаў яшчэ можна пасьпець трапіць. Для гэтага трэба зьвязацца з Алегам (ICQ: 225716220, э-мэйл: ethnoza@gmail.com) і прадставіць свой прома-пакет, канцэртнае відэа з добрага ракурсу. А. Ціханаў разглядае варыянт правядзеньня адборачнага канцэрту ў Менску. Са словаў Алега адна з галоўных праблемаў – занадта высокія патрабаваньні беларускіх музыкаў: «На жаль, нашыя гурты не заўсёды разумеюць важнасьць правільных фэстываляў і ўдзелу ў іх. Шмат каго яшчэ ў малодшым узросьце цікавіць ганарар. А для ганарару трэба спачатку стаць зоркамі, і гэта - добры шанец». Сёлета плянуецца зладзіць і калектыўную паездку гледачоў на фэстываль. Ахвочыя дапамагчы ў арганізацыі беларускай часткі фэстывалю могуць зьвяртацца да Алега Ціханава. Zap, ТГ угару - up |
|
|