|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Дзеці Сонца» прэзэнтуюць будучыню і запрашаюць у мінулае | 22.04.2008 | Творчае аб'яданьне «Дзеці Сонца» рыхтуецца да вялікага адпалу. Цягам усёй ночы з 26 на 27 красавіка ў менскім клюбе «Фабрык» – дэнс, трэш-анімацыя ды шмат чаго яшчэ. Сярод гасьцей – стваральнік Масяні Алег Куваеў, DJ Дрозд і DJ Бергер. Між іншым, вечарына прысьвячаецца культаваму менскаму клюбу «Адис Абеба», на чале якога стаялі Яўген Калмыкоў і Сяргей Міхалок. Я. Калмыкоў: «Я б хацеў пабачыць усіх тых, каго бачыў і ня бачыў у клюбе „Адис Абеба“. Яўка адэптаў абавязковая!!! З аднаго боку – назад у мінулае. А з другога – на вечарыне мы пакажам такія мультфільмы, што ўсе зразумеюць, што мы даўно жывем у будучыні». У ноч з 26 на 27 красавіка (з 23:00 да 11:00) у клюбе «Фабрык» («Данькаў клюб») адбудзецца party, якая аб'яднае мінуўшчыну і будучыню… У праграме – шматпавярховая весялосьць па цікавасьцях з удзелам замежных запрошаных гасьцёў, фэстываль трэш-анімацыі ад www.koms.ru і бясконцы дэнс. Спэцыяльныя госьці ночы – W.K.? (http://www.myspace.com/vdohwk), Асацыяцыя Музыкаў «ВДОХ», DJ Shum (http://djshum.imeem.com/) і DJ Comandante Sorinello прадставяць свой праект Аtomic boogie nights (Масква)… А таксама шмат што і шмат хто яшчэ не дадуць вам засумаваць у гэтую ноч.На другім паверсе (чыл-аўт) у гэтую ноч пройдзе фэстываль трэш-анімацыі ад www.koms.ru – аб'яднаньне агрэсыўных трэш-аніматараў, куды ўваходзяць культавыя стваральнікі мультфільмаў, у тым ліку Алег Куваеў (чалавек, які падараваў нам Масяню). У межах фэсту адбудзецца прэзэнтацыя мульта «Never again» (00:00, 03:00, 05:00). Трэш і крэатыў-мульты – на відэаэкранах усю ноч! Самая вялікая інтрыга вечарыны – праграма на ноч. Дэнс-паці ад рэзыдэнтаў клюбаў «Китайский Летчик», «16тонн», «Икра»!, DJ Shum, DJ Comandante Sorinello/funk, disco, reggey, dancehall, big beat, drum'n'bass, break beat, electro, latino – знакамітыя дыджэі прадставяць менскай публіцы свой новы праект «Аtomic boogie nights» (на чацьвертым паверсе). Тут жа, зьмяняючы адзін аднаго, граюць сэты DJ Бергер (Масква) са спэцыяльнай праграмай у стылі балкан-біт (балканская танцавальная музыка) і DJ Дрозд (Кіеў). Адметна, што DJ Дрозд ёсьць ніхто іншы, як… цяперашні праграмны дырэктар радыё ХИТ FM (Украіна) Віталь Драздоў. Беларусам Віталь вядомы як удзельнік гурта «Ляпіс Трубяцкой» і былы праграмны дырэктар «Альфа радыё». «Гадоў 12 таму я ў якасьці дыджэя быў рэзыдэнтам клюбу „Адис Абеба“, – узгадвае Віталь Драздоў. – Якраз у тый пэрыяд, калі Сяргей Міхалок быў у гэтым культавым месцы арт-дырэктарам… Потым „Адис Абеба“ зачыніўся, усё зьмянілася, але дзеля гэтай першакляснай вечарыны я гатовы ня толькі прыехаць у Менск, але і ўзгадаць маладосьць – я ж падзарабляў дыджэем, калі быў у складзе „Ляпісаў“! Адарвемся як мае быць! Я ведаю, што 26-га красавіка ў Менск спэцыяльна на гэтую вечарыну завітаюць „адзісабебшчыкі“ з Масквы, Піцяру і Кіева, а гэта значыць, што… гэта будзе штосьці нерэальнае!» Пад псэўданімам DJ Бергер, у сваю чаргу, «хаваецца» Аляксандр Бергер – былы вядучы праграмы «Реальная музыка» (ОРТ), сёньня – намесьнік рэдактара часопіса «Эль Герл». Чалавек, які ведае пра будучыню ўсё, перадасьць свае веды публіцы праз сваю музыку. Адна з ідэяў будучага адпалу – аб'яднаць тых, хто калісьці быў калі не заўсёднікам, дык частым наведвальнікам клюбу «Адис Абеба», а таксама пазнаёміцца з тымі, хто прыйшоў на зьмену гэтаму пакаленьню. «У „А-А“ праходзілі такія цудоўныя вечарыны, на якія проста немагчыма забыцца. Менавіта там мы пазнаёміліся з шмат якімі цікавейшымі людзьмі! Але з кімсьці так і не пазнаёміліся, таму што клюб зачыніўся… – распавёў прадусар „Дзяцей Сонца“ Яўген Калмыкоў. – Я б хацеў пабачыць усіх тых, каго бачыў і ня бачыў у клюбе „Адис Абеба“. Яўка адэптаў абавязковая!!! З аднаго боку – назад у мінулае. А з другога – на вечарыне мы пакажам такія мультфільмы, што ўсе зразумеюць, што мы даўно жывем у будучыні». «На чацьвёртым паверсе будзе дыджэйскі космас, а на другім – пляцоўка дзеля больш спакойных зносінаў, дзеля тых, хто любіць паўзірацца… – рэзюмаваў дырэктар „Дзяцей Сонца“ Ўладзімер Логінаў, вядомы мінскай тусоўцы як Масуд. – На нашай party будуць запальваць Эдуард Шум – чалавек, які адкрыў сьвету 5nizza, гурт W.K.? (www.WhoKnows.su), Асацыяцыя Музыкаў „ВДОХ“ (www.vdoh.ru). Але што распавядаць? Гэта трэба пабачыць на свае ўласныя вочы і пачуць на свае ўласныя вушы! Сардэчна запрашаем у будучыню». Уваход – 37 000 руб. Даведкі па тэлефонах: (029) 760-44-85, (029) 640-05-70. ТГ угару - up |
|
|