.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Шалёныя бубны на TIBO
| 23.04.2008 |

У межах прэзэнтацыі тэлеканала A-ONE на выставе TIBO ў Менску ў чацьвер выступіць гурт Drum Ecstasy. Канцэрт пачнецца а 13-й гадзіне на ўваходзе ў футбольны манэж на пр-це Пераможцаў (былы Машэрава), 20/2. Увогуле ж канал A-ONE заўважна павялічвае сваю прысутнасьць у Беларусі. Расейская музычная альтэрнатыўная тэлевізія вырашыла ўзяць за правіла шчыльнае супрацоўніцтва зь беларускімі музыкамі. На верасень канал плянуе вялікі прома-тур канала A-ONE па гарадох Беларусі з удзелам знаных беларускіх гуртоў.

A-ONEВыступ гурта Drum Ecstasy – не адзіная цікавостка, якую A-ONE падрыхтаваў у межах выставы TIBO. Калі пасьпяшацца, то яшчэ можна пасьпець на выступ брэйк-данс гурта Street Masters, ён пачнецца сёньня а 15-й гадзіне на стэндзе апэратара кабэльнай трансьляцыі «Космас-ТВ». Дарэчы, там жа а 13-й гадзіне кожны зможа абсалютна бясплатна з дапамогай мастака па бодзі-арту нанесьці сабе на любую частку цела лягатып канала A-ONE.

Як паведамілі «Тузіну Гітоў» кіраўнікі менскага прадстаўніцтва A-ONE, па хуткім часе тэлеканал пачне трансьляцыю амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Цяпер яго можна глядзець у Менску ў сетцы «Космас-ТВ». Увогуле ж, па ўсёй краіне A-ONE спадзяецца на аўдыторыю ў 1 000 000 чалавек.

Дзеля прыцягненьня ўвагі патэнцыйных гледачоў, на верасень тэлеканал A-ONE заплянаваў вялікі канцэртны прома-тур па рэгіёнах. Удзел у ім возьмуць знаныя беларускія гурты.

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net