|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
be2gether пашыраецца | 23.04.2008 | Рок-фэст на беларуска-літоўскай мяжы be2gether адбудзецца ў другі раз. Гэтым разам ён пройдзе ажно на трох сцэнах. Арганізатары сёлета не выстаўляюць аніякіх палітычных лёзунгаў і прысьвячаюць фэст Вільні - be2gether уключаны ў сьпіс мерапрыемстваў праграмы «Вільня – культурная сталіцы Эўропы-2009». Праграмны дырэктар фэсту Давід Блюўштэйн: «Беларускіх гуртоў сёлета будзе яшчэ болей. Але выступяць яны не на галоўнай сцэне…» Рок-фэст пройдзе ў тры дні – з 14 па 17 жніўня ў Нарвілішках, у некалькіх дзясятках мэтраў ад беларускай мяжы. Выступоўцы – гурты з усяго сьвету – будуць разьмеркаваныя па трох сцэнах пад адкрытым небам, плянуецца яшчэ і клюбная пляцоўка. Арганізатары пакуль не абвяшчаюць сьпіс хэдлайнэраў be2gether-2008. Праграмны дырэктар фэсту Давід Блюўштэйн кажа, што плянавалася запрасіць у Нарвілішкі гурт Metallica ды яшчэ колькі сусьветных зорак, але перамовы яшчэ ня скончаныя.- Так, я вёў перамовы з Metallica, хацелі іх бачыць на фэсьце, але ў іх тур сканчаецца за 10 дзён да пачатку нашай імпрэзы. У астатнім на 80% праграма ўжо складзена, але пакуль перамовы ня скончаныя з усімі, абвяшчаць хэдлайнэраў ня будзем. Сярод удзельнікаў буйнога эўрапейскага фэсту па традыцыі ўжо будуць і беларусы. Летась у be2gether-2007 узялі ўдзел гурты «Ляпіс Трубяцкой», Drum Ecstasy і IQ48. Давід Блюўштэйн кажа, што сёлета іх будзе болей. Праўда, на галоўнай сцэне наўрад ці нехта зь іх выступіць. - Магу сказаць, якія беларускія дыскі стаяць на маім стале – Зьміцер Вайцюшкевіч, «Крамбамбуля», «Серебряная свадьба», beZ bileta. Відаць што беларускія гурты будуць выступаць на трэцяй сцэне. У Беларусі тая ж праблема, што і ў літоўцаў – няма гуртоў, годных першай сцэны, на якой будуць выступаць вядомыя заходнія каманды. Адзін з арганізатараў фэстывалю Антон Нікіцін дадае, што сёлета будзе выяўлены яшчэ больш клопат пра гледачоў – нават адмысловы дзіцячы садок будзе працаваць, у якім бацькі змогуць пакінуць сваіх дзетак. А мастакі дык наогул могуць прыяжджаць у Нарвілішкі за 10 дзён да фэсту. - Для ўсіх цікаўных творцаў будуць зладжаныя творчыя майстэрні. Ужо на пачатку жніўня можна прыязджаць у Нарвілішкі ды паспрабаваць сябе ў розных відах мастацтва, а паказаць свае працы будзе магчымасьць на самім фэстывалі. Пакуль што квіткі be2gether можна атрымаць, як бонус да DVD-фільму пра леташні фэстываль коштам 100 літаў (ля 45 даляраў). Адмыслова для беларускіх гледачоў плянуецца зрабіць пэўныя зьніжкі. Разлік арганізатараў фэсту – на 15 000 чалавек. Сайт фэстывалю - www.b2g.lt Сяргей Будкін, ТГ, для www.racyja.com Фота: www.b2g.lt угару - up |
|
|