|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Зьміцер Вайцюшкевіч: «Нам надакучыла выступаць у канцэртных залях» | 24.04.2008 | 30 красавіка Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra адыграюць вялікі клюбны канцэрт у «Гудвіне», а ўлетку плянуюць узяць удзел у фэстывалі «Басовішча». З. Вайцюшкевіч: «Шчыра кажучы, нам надакучыла выступаць у канцэртных залях. Адчуваецца, што нашым слухачам становіцца няўтульна ў сваіх мяккіх крэслах – ім хочацца таньчыць і весяліцца». Ня так даўно Вайцюшкевіч вярнуўся зь Японіі, дзе прэзэнтаваў свой беларуска-японскі праект «Месяц і Сонца». «Яны вельмі ўважліва слухаюць, – адзначае Зьміцер. – У гэтым японцы падобныя да кансэрватыўнай беларускай публікі – мы вельмі стрыманыя ў сваіх эмоцыях. І зараз мы вырашылі гэта выпраўляць!»Свае клюбныя канцэрты Вайцюшкевіч называе «музычным разьняволеньнем». «Шчыра кажучы, нам надакучыла выступаць у канцэртных залях. Адчуваецца, што нашым слухачам становіцца няўтульна ў сваіх мяккіх крэслах – ім хочацца таньчыць і весяліцца». У апошні час Зьміцер не хавае сваёй сымпатыі да клюбнага фармату і рок-музыкі. Апошні альбом Вайцюшкевіча і WZ, напісаны на вершы Генадзя Бураўкіна, самае яркае таму пацьверджаньне. Менавіта ў «Лірыцы» можна назіраць пераход музыкаў ад world music і гарадзкога рамансу да року. «Нашым прыхільнікам ня варта хвалявацца. Мы адыграем шмат старога і любімага. Аднак будуць і прэм'еры – песьні на вершы польскага паэта Рафала Воячэка, напрыклад. Менавіта над гэтым альбомам мы цяпер і працуем». Зараз вядуцца перамовы аб удзеле WZ-Orkiestra ў фэстывалі «Басовішча». Для музыкаў гэта стане сапраўдным прарывам, улічваючы музычны фармат фэсту. А свой красавіцкі канцэрт Вайцюшкевіч назваў «падрыхтоўкай да летніх open-air'аў». «Хочацца больш сонца, сьвежага паветра і мноства людзей вакол, – кажа музыкант. – Няхай усе таньчаць, весяляцца і рыхтуюцца да доўгіх летніх дзянькоў і мора добрай музыкі. Прыходзьце! Абяцаем шмат пазытыву, драйву і выдатнага настрою». ТГ 30 красавіка. 19:00. Менск. «Гудвін». Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra Вялікі клюбны канцэрт. Квіткі: 20 000 – танцпляц, 25 000 – столікі Тэлефоны: (029) 671-58-65, (029) 254-49-09 Адрас: пр-т Скарыны, 19 (пр-т Незалежнасьці, 19) Фота: А.Мінчонак угару - up |
|
|