.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Nака і Hair Peace Salon: гармонія супрацьлеглясьцяў
| 24.04.2008 |

Знаходжаньне Беларусі ў цэнтры Эўропы абавязвае нас актыўна асіміляваць усё лепшае з навакольнага культурнага асяродзьдзя. Яркім прыкладам такой інтэграцыі зьяўляюцца гурты Nака і Hair Peace Salon, якія нясуць ў сабе сустрэчныя вектары сучаснай рок-культуры.

Hair Peace SalonNака - гэта жаночая лірыка, напоўненая па-расейску загадкавым драматызмам, рызыкай дзявоцкіх свавольстваў і градусам бандыцкай удаласьці. Усяму гэтаму гурт Hair Peace Salon зьяўляецца практычна поўнай супрацьлегласьцю. Іх музыка - гэта мінорная эўрапейская інтэлігентнасьць і вандроўныя тэксты. Гэта па-брытанску стрыманы ўнутраны Курт Кабэйн, завэлюмаваны вэнзэлямі гітарных пасажаў.

Гэтыя два цікавыя калектывы цяжка ўявіць на адной сцэне, але толькі ў спалучэньні супрацьлегласьцяў нараджаецца разуменьне гармоніі. Унікальны сумесны канцэрт гуртоў Nака і Hair Peace Salon адбудзецца 6 траўня ў клубе «Rock House Cafe» па адрасе вул. Няміга, 12 у 19:00.

Кошт квіткоў: 13 000 (папярэдне), 15 000 (у дзень канцэрту). Замова квіткоў загадзя: (029) 772-99-39, (029) 508-74-63, (029) 613-16-23, (029) 358-29-24. У дзень канцэрту: (029) 170-45-68.

Слэп, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net