.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Krou: «Я чалавек, які мае што сказаць»
| 24.04.2008 |

На тэлеканале Белсат сёньня прэм'ера новай праграмы пад назвай «YoLife!» Весьці яе будзе лідэр праекту «Чырвоным па белым» Krou. «Гэта ня будзе музычная праграма, як магло бы здавацца. Большасьць людзей ведае мяне з аднаго боку, а насамрэч я займаюся яшчэ і бізнэсам, хачу выдаваць часопіс пра хіп-хоп, здымаюся ў фільмах і граю ў тэатры. „YoLife!“ - гэта мой прадукцыйны дэбют. І я маю што распавесьці!» - кажа Krou.

Krou. Чырвоным па БелымШто азначае назва «YoLife!»?
YoLife!, гэта гульня словаў, рэпэрскага Yo, якое падкрэсьлівае маю рэпэрскую тоеснасьць і значыць нешта на кшталт «Прывіт», або «Эй ты…!», а таксама ў гучаньні нагадвае ангельскае «Your». Разам гэта значыць «Тваё жыцьцё». Таксама сам спосаб напісаньня «YoLife!» мае выклікаць закікаўленасьць, паказаць што гэта ня штампавая праграма, а цікавая, прывабная і каляровая.

Пра што гэтая перадача і для каго?
Праграма прысьвечаная моладзі. Гэта ня будзе музычная праграма, як магло бы здавацца. Гэта ня будзе нудна, будзе з жартам і ў маім стылі. Кола гледачоў маёй перадачы гэта маладыя людзі 20-25 гадоў, але магчыма яна будзе цікавая ня толькі ім, але і людзям паміж 16 і 30 гадамі. Гэта будзе залежыць ад тэмаў пра якія я буду гаварыць. Дый тэмы праграмы таксама залежаць ад гледачоў. Каб было зразумела – я хачу ствараць YoLife! разам з вамі.

Навошта табе гэты праект?
Большасьць людзей ведае мяне з аднаго боку – з боку музыкі, рэпэра. Насамрэч я займаюся рознымі справамі. Раз – музыка, два – бізнэсоўца, маю кампанію Ambasada Entertainment, у якую ўваходзіць музычнае выдавецтва Ambasada Music Group, пляную выдаваць часопіс пра хіп-хоп культуру і моладзевую вопратку, і пачынаю займацца тэлевізыйнай прадукцыяй. YoLife! гэта мой прадукцыйны дэбют. Адначасова займаюся кліпмэйкерствам, толькі што здымаў кліп для зорак расейскага хіп-хопа, гурта KREC. Маю ўжо заказы на наступныя кліпы. Акрамя гэтага пішу кнігу на гаспадарчую і эканамічную тэматыку, мовай зразумелай для моладзі. Граю ў тэатры, маю за сабой першую ролю ў фільме, камэдыі польскага рэжысэра Пётра Коханьскі (фільм «Пятае пачуцьцё»). Спэктар маіх заняткаў вельмі шырокі. Але ў цэлам, мяне заўжды хвалявала справа беларускай моладзі, той рэчаіснасьці ў якой яна знаходзіцца.

Пра што будуць наступныя перадачы?
Адна з будучых перадач будзе прысьвечаная таму як выдаць свой альбом. Як гэта адбываецца крок за крокам. Далей - як зарганізаваць сваё радыё, спачатку інтэрнэт-радыё. Апошнім часам я падсеў на страйкбол, на AirSoftGun, я думаю, што гэтай гульні можна прысвяціць асобную серыю.

Але тэмы для перадач ты бярэш у Беларусі ці Польшчы?
Значная частка матэрыялаў будзе паходзіць зь Беларусі, але ня толькі. Таксама з Польшчы, зь іншых краінаў Эўропы. Тэлебачаньне Белсат мае свой офіс у Польшчы і праз гэта хоча адыйсці ад польскасьці. Таму імкнецца, каб большасць праграм рэалізаваліся ў Беларусі. Ёсьць рэчы, якіх варта павучыцца і ад беларусаў. Як гарадзкая гульня «Схватка». Мала хто ведае, што яе вынайшлі ў Беларусі, але яна сталася папулярнай і у Польшчы, і ў Расеі. Можна ў невялічкім горадзе зарганізаваць файную гульню замест таго, як піць гарэлку на лаўцы.

Неўзабаве мае быць створаны сайт www.yolife.tv, а пакуль што ёсьць кам'юніці YoLife! у жывым дзённіку

ТГ, паводле прэс-службы Белсат TV


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net