.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: старыя хіпаны
| 26.04.2008 |

Шосты выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля» на «Тузіне Гітоў». Вядоўца Радыё Unistar Віктар Сямашка распавядае пра тое, як у 1968 годзе беларускія хіпі ўпершыню гучна заяўляюць пра сваё існаваньне, правёўшы стыхійны марш ля Палаца спорту. А ў 1970-м адбываюцца масавыя хваляваньні зь іх удзелам. Першая ахвяра міліцыі – хіпі Вячаслаў Максакаў… Падрабязнасьці, жывыя запісы з танцпляцовак і рэстарацыяў ў mp3-файлах.

Я. АдстаўноўМенскія хіпі ствараюць ўласныя гімны і слэнг. «Арганаўты» праводзяць рэпэтыцыі на дрэвах у сквэры Янкі Купалы, а «Спадкаемцы» становяцца першым забароненым гуртом. У Менск прыяжджае гітарыста-віртуоз Мікалай Даніленка. Хіпі-паэт Валеры Мягкоў распаўсюджвае рукапісныя кнігі. Вольга Аліпава здабывае славу першай айчыннай rock-woman. Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка шостая.

novaja_ziamlia_20080207_01.mp3 (памер файла - 19 Мб)
novaja_ziamlia_20080207_02.mp3 (памер файла - 13 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

У наступную суботу на «Тузіне» чародны выпуск праграмы «Новая зямля» пад назваю «Дзеці Эльзы». Галоўны герой праграмы – гітарыст Андрэй Казлоўскі.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net