.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



НезалежныЯ – смачная падборка беларускіх гітоў
| 28.04.2008 |

Вельмі смачная падборка сьвежых беларускамоўных рок-гітоў, сабраных актывістамі партыі БНФ у адзін дыск у гонар 90-годзьдзя БНР. Частка зь песень вядомая з гіт-параду «Тузін Гітоў», частка (амаль палова) запісаная адмыслова для гэтай складанкі. Разынак і сюрпрызаў на дыску ўдосталь. Гэта і новая (урэшце!) песьня гурту Pomidor/off — годны працяг «Сьвята пакрадзенага» і неапублікаваная яшчэ «Менск» на хрэстаматыйны верш — урывак зь «Сьцягу брыгады» Куляшова ў выкананьні мёртвага ўжо гурту Siver, гэта і перапісаныя наноў «Тры чарапахі» з крыху зьмененым тэкстам у прыпеве.

НезалежныЯПрацягваць можна бясконца. Але ж самы магутны гіт запісалі магілёўскія «Глюкі». У іх «Праграме» надта ўдала спалучаецца саладжавасьць, мэлядычнасьць і жорсткасьць. Зроблена ўсё проста, але акуратна, кожная дэталька выпеставаная. Песьня папросту ўзорная! Галоўнае расчараваньне складанкі — IQ48, якія ўзяліся сьпяваць на Янку Купалу («Гэй, наперад»). Па-першае, сам трэк вельмі сыры з чыста тэхнічнага гледзішча (не пасьпелі, відаць, у тэрмін ухадзіцца), а па-другое, адчуваецца ў ім нейкая скляпанасьць, няма гарманічнага спалучэньня музыкі і тэксту (чаго ня скажаш пра такія песьні, як «Выйсьце» ці «Сьвятло ў цемры»). «НезалежныЯ» аніяк нельга назваць «супольным музычным праектам», хоць тое і напісана вялікімі літарамі на вокладцы — гэткі прадусарскі хітрык, але ўдалай кампіляцыяй — дык і лёгка!

НезалежныЯ, супольны музычны праект, Партыя БНФ, 2008

Сяргей Будкін, для nn.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net