|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Троіца» выдае новы дыск і сустракаецца з прыхільнікамі | 28.04.2008 | Рэліз новага дыску этна-трыё «Троіца» адбудзецца ўжо заўтра, 29 красавіка, а 30 красавіка музыкі сустрэнуцца з прыхільнікамі ў дыскарні «Містэрыя гуку». Альбом «Сон-трава» – першы пасьля пяцігадовага перапынку ў дыскаграфіі гурта. Іван Кірчук: «Сон-трава – гэта містычная расьліна. Яна выкарыстоўвалася нашымі продкамі, як лекавая ды яшчэ ў магіі. Да ўсяго – яна вельмі прыгожая. Як і песьні на дыску. Спадзяемся, што яны таксама пададуцца вам прыгожымі, магічнымі і крыху лекавымі». 30 красавіка музыкі з «Троіцы» асабіста прадставяць свой новы дыск у дыскарні. Аўтограф-сэсія ў «Містэрыі гуку», што ў Менску па вуліцы Сурганава, 50, пачнецца ў 18:00.Новы альбом «Сон-трава» зьяўляецца яркім увасабленьнем таго, што называюць «музыкай „Троіцы“». «Усе песьні – гэта чыстыя сьвятыя песьнясьпевы нашых Продкаў. Магчыма, што дыск і ня надта багаты на гіты, але ў ім выдатна бачны стан і тэндэнцыі сёньняшняй „Троіцы“», - заўважаюць музыкі. ТГ угару - up |
|
|