|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Гэй, наперад!»: Саша з IQ48 засьпяваў! | 28.04.2008 | Гурт IQ48 прадстаўляе ў новым туры на ТГ свой сьвежы твор - «Гэй, наперад!» (іншую вэрсыю, чым на складанцы «НезалежныЯ»). Музыкі апавядаюць, што спачатку яны задумалі гэтую песьню, а ўжо потым дазналіся, хто быў аўтарам яе тэксту. «Здаровыя лосі» называюць дадзеную кампазыцыю трохі нетыповай для гурта, бо «вакаліст Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу». Гісторыя песьні даволі цікавая. Яна бярэ пачатак ад аднаго з нашых варшаўскіх канцэртаў. У клюбе, дзе адбываўся выступ, на сьценах былі разьвешаныя розныя беларускія афішы, фотаздымкі. І сярод гэтага мы знайшлі паперку зь вершам «Гэй, наперад!». Ніякіх зьвестак пра аўтара, акрамя году напісаньня, пазначана не было. Адразу зьявілася жаданьне спалучыць такі клясычны тэкст з сучаснай музыкай. Сфатаграфавалі, прывезьлі на радзіму. І толькі тут даведаліся, што гэта верш Янкі Купалы. У выніку атрымаўся такі вось энэргічны твор.Напэўна, трохі нетыповы для нашага гурта, бо Саша ледзь не ўпершыню сьпявае на запісу. Але мы лічым «Гэй, наперад!» адной зь лепшых песьняў на будучым альбоме, рэліз якога заплянаваны на верасень гэтага году. Спадзяемся, наведнікам «Тузіна Гітоў» ён таксама спадабаецца. IQ48 – Гэй, наперад! (музыка гурта, словы Янкі Купалы). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. IQ48, для ТГ угару - up |
|
|