.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Детидетей» - «ОтЛично»
| 29.04.2008 |

Лягічны працяг пасьпяховага леташняга дэбютніка ад групы на чале з акторкаю Ганнай Хітрык. «Детидетей» робяць тое, што піцерцы завуць «тэкставым рокам», а беларусы – «сьпеўнай паэзіяй». Патрэбны эфэкт дасягаецца за кошт харызмы лідэра, ухіл робіцца ў (пад)сэнсы і гульню словаў, а вакал выступае ў ролі галоўнага інструмэнта. Астатнія музыкі хутчэй суправаджаюць, выхадаў на першы плян для іх тут не прадугледжана. Адрозьненьне «дзяцей» ад падобных камандаў, на чале якіх стаяць тэатралы – Ганна не падзяляе тэатар і музыку.

Детидетей. ОтЛичноВыглядае на тое, што яна пражывае кожны твор такім жа спосабам, як і кожную сваю ролю. Ад таго творчасьць ДД характарызуецца перадусім падвышанай эмацыйнасьцю. Часам тая тэатральнасьць сягае праз край («Вот такая», «Трамвай»), але высунуць абвінавачваньне ў штучнасьці і надуманасьці аніяк не выпадае. Калі сумнеў на пачатку яшчэ закрадаецца, то на «Клеверы» канчаткова даеш веры ў абсалютную шчырасьць пачуцьцяў. Пры тым, што ДД здольныя ўзьняць настрой шэрагам шалёных па энэргетыцы нумароў («Оса» бясспрэчна сярод іх), самымі ўдалымі на альбоме падаюцца песьні, зробленыя без надрыву («Русалочья», «Другая» і згаданая «Клевер»). У незалік – псэўдафольк «Горевала».

Детидетей – ОтЛично, West Records, 2008

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net