|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Пахне чабор»: паэтычна-фанкавы мікс ад Dali | 29.04.2008 | Гурт Dali прадстаўляе ў новым туры на ТГ «жывы» варыянт сваёй песьні пад назвай «Пахне чабор». «На самой справе яна бы мусіла называцца „Пахне чабор; Ты мой брат, каго зваць беларусам; А хто там ідзе“, бо складаецца адразу з трох клясычных вершаў. А ў арыгінале яна цягнецца паўгадзіны!» - апавядае лідэр гурта Віктар Рудэнка. Гэтая вэрсія «Пахне чабор» была запісаная на «жывым» выступе гурта для беларускага MTV і ўвайшла ў новы дыск каманды «Zагадкі Zігмунда Fрэйда». Поўная назва першапачатковай кампазыцыі пад кодавай назвай «Пахне чабор» магла бы ўвайсьці ў Кнігу рэкордаў Гінэса, бо гэты паэтычны фанкавы мікс у арыгінале складаўся з твораў ня менш, як дзесяці славутых беларускіх паэтаў, і нават цяпер мусіў бы насіць поўную назву «Пахне чабор; Ты мой брат, каго зваць беларусам; А хто там ідзе». Але толькі ў мэтах захаваньня здароўя слухачоў «далійцы» скарацілі гэтую супэр-доўгую назву.Музыкі адразу ж хацелі б папрасіць прабачэньня за «гвалт» над беларускай клясычнай літаратурай, паколькі насамрэч «далійскі» мікс —гэта свайго кшталту калейдаскоп паэзіі, вясёлая гулянка з клясыкай без прэтэнзіі на высокае мастацтва. Аб нявіннасьці намераў у першую чаргу сьведчаць умовы, пры якіх зьявіўся гэты фанкавы цуд. А адбылося гэта цэлых восем гадоў таму, калі гурта Dali яшчэ нават не было ў праекце. Тады, у далекім 2000 годзе, франтмэн будучых «далійцаў» — Віктар Рудэнка — разам са сваімі аднакляснікамі сьвяткаваў заканчэньне Нацыянальнай гімназіі №1 г. Віцебска на лецішчы сябра. Як заўжды, гэта была бурная вечарына з гарачымі напоямі, танцамі дзяўчын, Віктаравай гітарай, філязофскімі размовамі і музычна-паэтычнымі імправізацыямі. Дзякуючы таму, што апошнім іспытам у сэсіі была менавіта беларуская літаратура, асабліва ўдалай стала імправізацыя, у якую ўвайшло ўсё, што падрыхтавалі да іспыта сябры-гімназісты. Прыкладная даўжыня арыгінальнага фанкавага мікса была больш за паўгадзіны, чаму мог пазайздросціць нават Deep Purple. Пасля таго, як твор выратаваў ад суму не адну нефармальную вечарыну і прымусіў танчыць не аднаго тусоўшчыка, урэшце рэшт, ён перайшоў у спадчыну да гурта Dali ў сваім канчатковым выглядзе: зь лірыкай Петруся Броўкі, Алеся Гаруна і Янкі Купалы, якім музыкі, як і ўсе беларусы, бясконца ўдзячныя за сапраўднае неўміручае мастацтва. Dali – Пахне чабор (live) (музыка - Віктар Рудэнка, словы - Пятрусь Броўка, Алесь Гарун, Янка Купала). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. ТГ угару - up |
|
|