.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Дробязі ўражаньняў» ад «Кемлівага сонца»
| 02.05.2008 |

Гурт «Кемлівае сонца» прадстаўляе ў новым туры на ТГ свой аднайменны твор. Яны кажуць, што зь цягам часу настрой іх музыкі зьмяняецца, знаходзяцца і новыя тлумачэньні іх творчасьці. Але агулам яны так акрэсьліваюць свой сьвет: «Гэта дробязі ўражаньняў і канвэер пытаньняў пра жыцьцё». Зь іх словаў твор «Кемлівае сонца» мае форму «галоўнага і нявыказанага». «Толькі форма, зьнешняе аблічча можа разглядацца, як варыянт для пачатку знаёмства», - цьвердзяць удзельнікі праекту «Кемлівае сонца».

Кемлівае сонца«Кемлівае сонца» існуе ў віртуальнай прасторы і раз-пораз зьбіраецца ў студыі. Гурт складаецца з двух чалавек – Яўген Валуеў і Зьміцер Сяргееў. Год таму яны ўжо ўдзельнічалі ў гіт-парадзе ТГ. «Тады з нашага тэксту пра гурт вызначылася цікавая падрабязнасьць: наш праект назвалі „экспэрымэнтам з псыхалінгвістыкай“ і ў адказ на гэта мы задумалі стварыць тры кампазыцыі 1. Gortank 2. Grontoxis 3. Xortyos», - кажуць музыкі.

Яны кажуць, што зь цягам часу настрой іх музыкі зьмяняецца, знаходзяцца і новыя тлумачэньні іх творчасьці. Але агулам яны так акрэсьліваюць свой сьвет: «Гэта дробязі ўражаньняў і канвэер пытаньняў пра жыцьцё». Зь іх словаў твор «Кемлівае сонца» мае форму «галоўнага і нявыказанага». «Толькі форма, зьнешняе аблічча можа разглядацца, як варыянт для пачатку знаёмства», - цьвердзяць удзельнікі праекту «Кемлівае сонца».

Кемлівае сонца – Кемлівае сонца (музыка - Яўген Валуеў, Зьміцер Сяргееў, словы - Зьміцер Сяргееў).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net