.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Дзеці Элізы
| 03.05.2008 |

На «Тузіне Гітоў» выкладаецца сёмы выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля». Тэмаю чароднай перадачы Віктара Сямашкі на Радыё Unistar стала «хіпоўская» сыстэма 70-х. Хіпі праводзяць лясныя фэсты, ствараюць летнікі ля Нарачы й Аўгустоўскага каналу. Таксама праходзяць дзьве пратэстныя дэманстрацыі хіпі ў Горадні. А тым часам у Менску выходзяць на першы плян прадстаўнікі 2-ой рок-генэрацыі… Слухайце праграму ў mp3-файлах.

Ул.Кандрусевіч і Ул.Сьпірыдовіч, хіпі-летнікЗ пачатку 1970-ых гадоў у Беларусі і Саюзе, наогул, фармуецца хіпоўская «сыстэма». Хіпі праводзяць лясныя фэсты, ствараюць летнікі ля Нарачы й Аўгустоўскага каналу. Дзьве пратэстныя дэманстрацыі хіпі адбываюцца ў 1971 і 1972 гадах у Горадні. У Менску выходзяць на першы плян прадстаўнікі 2-ой рок-генэрацыі. «Радыётэхнічная кансэрваторыя» працягвае гадаваць выдатных гітарыстаў. Адзін зь іх - Андрэй Казлоўскі. Ансамбаль Аляксандара Якаўлева ў 1971 годзе робіць паўпадпольны запіс у радыёвузьле БПІ. Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка сёмая.

novaja_ziamlia_20080214_01.mp3 (памер файла - 19 Мб)
novaja_ziamlia_20080214_02.mp3 (памер файла - 15 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

У наступную суботу на «Тузіне» чародны выпуск праграмы «Новая зямля» пад назваю «Эпоха Агдаму». Вы даведаецеся, як у 1977 годзе ў Менску адчыняе дзьверы камсамольска-маладзёжнае кафэ «Сузор’е», якое на доўгі час становіцца «адзінай выспачкай свабоды».


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net