.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Дзяжурная перамога» :B:N:
| 05.05.2008 |

У 16-м туры на ТГ бярозаўскі гурт :B:N: зь песьняй «Загінулым паэтам прысьвячаецца» атрымаў пераканаўчую перамогу, назьбіраўшы за два тыдні галасаваньня 826 галасоў. Лідэр гурта Алесь Лютыч гэтаму факту радуецца, але не зьдзіўляецца: «Калі мы стварылі гэтую кампазыцыю, то якраз і разьлічвалі на доўгатрывалі посьпех у гіт-парадзе. Паколькі гэта ўжо другая наша перамога, то магу яе назваць дзяжурнай».

:B:N: на Union Of RockАлесь Лютыч прызнаецца: хоць вынік туру быў для яго прадвырашаным, ён усё роўна сачыў за разьвіцьцём падзеяў на ТГ: «Адзін з гуртоў нас усё намагаўся абагнаць, але мяркуючы па тым, што штодня зь іх песьні здымалі па 30-40 галасоў, нашу перамогу тым больш можна назваць пераканаўчай!»

Цікава, што свой новы гіт :B:N: ужывую пакуль прадставілі толькі ў роднай Бярозе. «Мы хацелі зайграць „Загінулым“ на сваім апошнім выступе ў Берасьці, але не хапіла часу, у Менску мы таксама яшчэ не паказвалі гэтай песьні». Жывая прэзэнтацыя «Загінулым паэтам прысьвячаецца» ў Менску прызначаная ў межах акцыі «Рок-май», што пройдзе ў DA-club. Арганізатары канцэрту абяцаюць, што да гурта :B:N: падчас іх выступу мае далучыцца Лявон Вольскі.

SB, ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net