.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



World Music Tree: фольк-цуды ў Віцебску пры падтрымцы «Тузіна Гітоў»
| 05.05.2008 |

26 траўня ў летнім амфітэатры Віцеску адбудзецца сумесны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў – гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца». З гэтага маштабнага канцэрту і пачынаецца акцыя «World Music Tree», якую ладзіць цэнтар культуры «Віцебск» пры падтрымцы «Тузіна Гітоў» і тэлеканалу A-ONE. Прадусар праекту Алег Ціханаў: «Такой значнай падзеі ў нашай культурнай прасторы ўжо даўно не было». У плянах арганізатараў прывезьці ў Беларусі лепшых музыкаў з усяго сьвету, што працуюць у рэчышчы этнічнай музыкі.

ПалацПатройны канцэрт вядучых айчынных фольк-камандаў пачнецца 26 траўня ў 20:00 на адной з самых буйных канцэртных пляцовак Беларусі – летнім амфітэатры ў Віцебску (тым самым, дзе праводзіцца «Славянскі базар»). Арганізатары адназначна разьлічваюць на посьпех гэтай акцыі: «Нам падаецца, што ідэя канцэрту будзе блізкая шмат каму. А ідэя простая – гэта творчая супраца, узаемнае ўзбагачэньне людзей ды іх культур, без дамінаваньня нейкай адзінай. Так бы мовіць, сусьветная музычная шматстайнасьць».

Распачаць акцыю было вырашана з сумеснага канцэрту гуртоў «Палац», OSIMIRA і этна-трыё «Троіца», пад які арганізатары рыхтуюць яшчэ і відэа-шоў. Квіткі на канцэрт будуць каштаваць ад 8000 да 20 000 рублёў.

Сайт праекту - www.worldmusictree.com

ТГ

Фота: Jamstudio


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net