|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Сяргей Міхалок: «Выступаць у Менску – найвялікшая адказнасьць» | 07.05.2008 | 9 траўня «Ляпіс Трубяцкой» дае сольны канцэрт у менскім Палацы спорту – першы ад часоў альбома «Залатыя яйцы». Апошнім разам беларускі гурт, які ў асноўным працуе ў Расеі ды Ўкраіне, цешыў менскую публіку сваім выступам у 2005 годзе – у сумесным канцэрце ў тым жа Палацы спорту з «Воплямі Відаплясава» ды Zdob si Zdub. А сольны канцэрт у Менску дык наогул быў ажно ў траўні 2004 году. Сяргей Міхалок тлумачыць гэта так: «Выступаць у Менску – найвялікшая адказнасьць. Менавіта таму мы дамо тут канцэрт менавіта цяпер, бо якраз знаходзімся ў найвышэйшай ступені гатоўнасьці». Між тым, «Ляпісы» абяцаяюць ня толькі прэзэнтаваць урэшце праграму «Капітал», але і паказаць сёе-тое з новага альбома. Якраз над новым дыскам беларускі гурт цяпер і працуе ў кіеўскай студыі «211» разам з саўндпрадусарам Віталём Цялезіным (ён жа пісаў і «Капітал»). «Справа рухаецца надзвычай шпарка, таму, відаць, зьменім пляны – будзем выдаваць дыск ня ўвесну 2009 году, а ўжо да канца гэтага», - кажа лідэр «Ляпіса Трубяцкога».Менавіта на менскім канцэрце 9 траўня «Ляпісы» і пакажуць упершыню рэшту з новай праграмы. Выйдзе так: цалкам праграма «Капітал» і палова новай, пакуль безыменнай. «Надта добра, што так выйдзе, бо з новым альбомам да Беларусі наўрад ці „даедзем“ хутка, - кажа Сяргей Міхалок. – А так атрымліваецца, што тут мы яе па сутнасьці і прэзэнтуем». Між тым, як паведамляюць арганізатары, попыт на квіткі ў Палац спорту на канцэрт «Ляпісаў» – надзвычайны: на танцпляц месцаў ужо няма даўно, сканчаюцца і астатнія. 9 траўня. Палац спорту. 19:00. «Ляпіс Трубяцкой» з праграмай «Капітал». Пры ўдзеле гурта «Кирпичи». Квіткі – 20-55 тыс.руб. Даведка: 185, каса 203-27-33, дастаўка 1-288-588. ТГ угару - up |
|
|