.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Unia прэзэнтуе дэбютнік
| 08.05.2008 |

Выйшаў у сьвет дэбютны альбом менскага мадэрн-фольк гурта Unia. Плытка атрымала назву «Dolam». Менавіта яе прэзэнтацыя адбудзецца 16-га траўня ў менскім DA-club. Мерапрыемства абяцае быць вясёлым і багатым на шматлікія падарункі, сюрпрызы і нечаканыя дуэты. Падтрымаць і павіншаваць малады, але ўжо даволі вядомы гурт Unia прыйдуць сталыя беларускія калектывы і іх пачынаючыя, але пэрспэктыўныя калегі. Спэцыяльны госьць мерапрыемства – Алег Хаменка.

UniaДэбютны альбом Unia «Dolam» складаецца з 11 трэкаў. Сярод іх ёсьць як ужо знаёмыя слухачам кампазыцыі «Krynichan'ka» і «Hlopec pashan'ku pahae» з Алегам Хаменкам, так зусім новыя песьні «Kalya kuzni» і «Pad areshan'kay», што выконваліся калектывам толькі на канцэртах. Музыкі лічаць, што альбом атрымаўся вельмі разнастайным і яго цяжка падвесьці да якой-небудзь адной вызначанай канцэпцыі. Увогуле дыск разьлічаны на ўзроставую катэгорыю ад 8 да 98 гадоў.

Прэзэнтацыя альбома «Dolam» адбудзецца 16-га траўня ў менскім DA-club. У гэтым вялікім канцэрце, акрамя Unia, возьмуць удзел такія вядомыя беларускія калектывы як Tarpach начале з эпатажнай рок-князёўнай Вольгай Самусік, SOK (ляўрэаты леташняга «Басовішча»), а таксама Licvinski Chmel, J-J Bingz і L!K BEZ. Спэцыяльна запрошаны госьць мерапрыемства Алег Хаменка, які паспаборнічае з прыгожымі дзяўчынамі з Unia ў вакальных дадзеных падчас сумеснага выкананьня песьні «Hlopec pashan'ku pahae».

«Tarpach зь вялікім задавальненьнем паўдзельнічае ў гэтай імпрэзе, - кажа Вольга Самусік. – Мы ўжо неаднойчы дзялілі з Unia сцэну. Мне вельмі падабаецца гэты гурт. На гэты калектыў хочацца глядзець, іх хочацца слухаць. Ёсьць у іх нешта такое… сапраўды маладзецкае, што прымушае сьпяваць і варушыцца. Тым больш, такая нагода – дэбютны альбом. Тут ёсьць, што сьвяткаваць і з чым віншаваць».

16 траўня. 18:00. Менск. DA-Club. Гурт Unia. Прэзэнтацыя дэбютнага альбома «Dolam». Пры падтрымцы: SOK, Tarpach, J-J Bingz, Licvinski Chmel, L!K BEZ. Спэцыяльны госьць - Алег Хаменка («Палац»). Кошт квіткоў: 12 000 (папярэдне), 15 000 (у дзень канцэрту) Даведкі праз тэлефоны: 505-67-27, 259-73-25, 760-59-32, 123-35-27. Адрас: вул. П. Броўкі, 22

ТГ

Фота: unia.na.by


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net