.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Беларускі андэграўнд 60-70-х: Эпоха Агдаму
| 10.05.2008 |

У «застойны» час зь сярэдзіны да канца 1970-ых надзвычай запатрабаваным кірункам робіцца джаз-рок. Яго прадстаўнікі на Беларусі – «Мінск», «Эльфы», «Вернасьць» (Віцебск). Іншыя аб’екты пашаны таго часу з андэрграўнднае сцэны - ансамбаль Валерыя Таржэцкага, гурт In Rock, «Унівэрсытэт»… Слухайце на ТГ восьмы выпуск аўдыё-вэрсіі музычна-дасьледчай праграмы «Новая зямля».

Ансамбль В.ТаржэцкагаПесьня ансамблю «Шпакі» «Дзе ж ты зорка мая?» ў 1974 годзе становіцца першым афіцыйным выданьнем аматарскага бэнду на Беларусі. У 1977 годзе ў Менску адчыняе дзьверы камсамольска-маладзёжнае кафэ «Сузор’е», якое на доўгі час становіцца «адзінай выспачкай свабоды». А аднайменны калектыў уваходзіць у гісторыю як першая афіцыйная рок-група. Падрабязнасьці й архіўныя запісы ў mp3-файлах.

Праграма «Новая зямля». Радыё Unistar (Менск – 99,5 FM, Берасьце – 102,3 FM, on-line www.unistar.by).
Цыкль «Беларускі андэграўнд 60-70-х». Частка восьмая.

novaja_ziamlia_20080221_01.mp3 (памер файла - 19 Мб)
novaja_ziamlia_20080221_02.mp3 (памер файла - 16 Мб)

Вядоўца – Віктар Сямашка
Гукарэжысэр – Вадзім Сьцепановіч
Інтэрнэт-вэрсія – ТГ

У наступную суботу на «Тузіне» выйдзе заключны выпуск праграмы «Новая зямля». У праграме вы пачуеце пра герояў старога андэграўнду сёньня, іх лёсы, абмеркаваньне праблем і пытаньняў, узьніклых падчас падрыхтоўкі цыклю.


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net