.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



На «Воздух» праз «Тузін Гітоў»
| 11.05.2008 |

11 траўня на ТГ стартуе інтэрнэт-галасаваньне, якое вызначыць аднаго зь беларускіх удзельнікаў буйнога расейскага фэстывалю «Воздух», які пройдзе ў Петразаводзку 20-22 чэрвеня. На паездку ў Карэлію прэтэндуюць 16 беларускіх камандаў. Адна з камандаў ужо вядомая – гэта OSIMIRA. Другую – вызначыць журы беларускага адборачнага туру, трэцюю – наведнікі ТГ.

СЛОТСярод удзельнікаў сёлетняга «Воздуха» – самыя вядомыя расейскія каманды: СЛОТ, «Пилот», «Чиж и Со», «Тараканы», «Муха», «Бригадный подряд», «Сурганова и оркестр», «Иван Купала», «Кукрыниксы» ды іншыя.

Зь беларусаў на паездку прэтэндуюць каманды абсалютна рознай музычнай скіраванасьці ды рознай ступені таленавітасьці:). Заявы на адборачны тур падалі наступныя гурты:

Mauzer, «Серебрянная свадьба», «Пневмания», beZ bileta, УЖЕ, Tarpach, WISP, Naka, Zatoczka, Donatello, Каира, 4example, Krok, :B:N:, Metaxa, «Фляус и Кляйнн».

Ад 11 траўня на «Тузіне Гітоў» распачнецца галасаваньне, пераможца якога і атрымае магчымасьць выступіць на фэсьце ў Карэліі. У галасаваньні ня будуць бачныя бягучыя вынікі. Пераможца галасаваньня будзе абвешчаны 16 траўня. Галасаваць можна штодзень за аднаго выканаўцу.

Старонка галасаваньня і інфармацыі пра «Воздух»-2008 на «Тузіне Гітоў»

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net