.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Borealis вырашылі стаць бліжэй да публікі
| 13.05.2008 |

Ад пачатку свайго заснаваньня ў 2003-м годзе менская каманда Borealis абрала ангельскую мову для свайго творчага выяўленьня. «Але цяпер мы вырашылі быць бліжэй да нашай публікі і зрабіць шэраг кампазыцыяў на беларускай мове», - кажуць удзельнікі гурта і прадстаўляюць у новым туры на ТГ свой твор «Разьвітаньне». Са словаў музыкаў, гэта «захапляльнае падарожжа душы скрозь свае ўласныя сьвятло і цемру, сьмяротны палёт у несупынным імкненьні пераадолець сваю чалавечую недасканаласьць».

Borealis«Разьвiтаньне» - гэта беларускамоўны варыянт нашай песьні «I'm Not There», якая зьявілася летам 2007 году. Але гэта не пераклад ангельскага тэксту, а новы самастойны аўтарскі тэкст. Упершыню абноўлены твор прагучаў у Полацку на фэстывалі «Рок-кола» ў кастрычніку 2007 году. Менавіта «Разьвітаньне» так уразіла журы і слухачоў, што Borealis сталі называць адкрыцьцём першага дня конкурса і прэтэндэнтам на прызавыя месцы.

У выніку мы ня ўзялі аніякага прыза :), але песьня гэтая запомнілася шматлікім слухачам. Пасьля таго ў нашых канцэртах мы заўсёды выконваем яе ў беларускамоўным варыянце.

Разьвітаньні, пытаньні, імгненьні, каханьні, сумненьні, вяртаньні… - усё гэта прысутнічае ў нашай кампазыцыі, якая можа падацца і лірычнай, і драматычнай ў той жа самы момант.

«Разьвітаньне» - гэта захапляльнае падарожжа душы скрозь свае ўласныя сьвятло і цемру, сьмяротны палёт у несупынным імкненьні пераадолець сваю чалавечую недасканаласьць… І гэтае развітаньне - назаўсёды, бо нават у выпадку вяртаньня мы ўжо ня будзем такія, як раней.

Borealis - Разьвітаньне (словы - Кацярына Аляксандрава, музыка - Дзяніс Луткоў).
Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Аляксандр Луткоў (Borealis), для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net