.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



«Ляпіс Трубяцкой» выйшаў на DVD
| 13.05.2008 |

На відэа выдадзены канцэрт беларускага гурта ў маскоўскім клюбе «Точка» ў межах прэзэнтацыі праграмы «Капитал». Дыск мае каштоўнасьць яшчэ і тым, што на ім захаваны знакаміты канфэранс Сяргея Міхалка між песьнямі, насычаны палымянымі прамовамі і энэргічнымі вершамі ад Юзіка Кілевіча. Сяргей Міхалок з нагоды першага афіцыйнага DVD за ўсю гісторыю каманды: «Гэтая кружэлка павінна разбурыць парэшткі сьцяны непаразуменьня паміж фанатамі гурта „Ляпіс Трубяцкой“ і прыхільнікамі клясычнага цяжкога року!»

Ляпіс Трубяцкой. DVD. КапиталПадчас аншлягавага канцэрту 9 траўня ў менскім Палацы спорту гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў у Беларусі свой першы афіцыйны DVD «Капитал – Концерт в клубе Точка».

На кружэлцы запісаны сольны выступ гурта ў Маскве з праграмай «Капитал», што адбыўся ў верасьні 2007 году. Яго аснова – песьні з аднайменнага альбома. Прысутнічаюць і гіты мінулых гадоў («Ты кинула», «Розочка», «Евпатория») і кавэры «I Wanna Be Your Boyfriend» (Ramones) і «Государство» («Гражданская Оборона»). Агулам 22 кампазыцыі.

Неабходна адзначыць тое, што на гэтым DVD упершыню захаваны знакаміты канфэранс Сяргея Міхалка між песьнямі, насычаны палымянымі прамовамі і энэргічнымі вершамі ад Юзіка Кілевіча. У якасьці бонуса ў рэліз уключылі дзьве вэрсіі кліпа «Капитал» (адна зь іх – рарытэтная «гаражная»).

«У стварэньні гэтага DVD прымалі ўдзел некалькі сапраўдных чараўнікоў і нашчадкавых ведзьмакоў Расеі, Беларусі і Манголіі, – тлумачыць Сяргей Міхалок. – Таму, на мой погляд, гэтая кружэлка павінна разбурыць парэшткі сьцяны непаразуменьня паміж фанатамі гурта „Ляпіс Трубяцкой“ і прыхільнікамі клясычнага цяжкога року».

ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net