|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
Miascovyja – новая бярозаўская рок-зорка | 14.05.2008 | Посьпех гурта :B:N: яўна натхняе іншых бярозаўскіх музыкаў. У новым туры на ТГ дэбютуе іншая каманда з гэтага гораду – Miascovyja. Музыкі прадстаўляюць сваю песьню «Восень»: «Гэты твор мы рыхтавалі адмыслова да фэсту Sound of Borderland, які праходзіў якраз увосень у польскіх Вішніцах. Мяркуем, што з набліжэньнем лета актуальнасьці яна не губляе». Якраз пры канцы красавіка Miascovyja адначыла чатырохгодзьдзе сваёй дзейнасьці – 30 красавіка 2004 году яны ўпершыню выйшлі на сцэну. «За гэты час мы стварылі песень на цэлы альбом зь лішкам! - падсумоўвае лідэр гурта Макс Петруковіч. – Прысьпеў час засесьці ў студыі за запіс прафэсійнага альбома». Пакуль жа бярозаўскі гурт мае ажно пяць дэма-альбомаў і безьліч канцэртаў. Музыкі выступаюць у асноўным у родным горадзе і ў суседнім Берасьці, некалькі разоў гралі і ў Менску.Летась Miascovyja бралі ўдзел у адборачным туры да фэстывалю «Басовішча». На гэты фэст яны не патрапілі, затое ўзялі ўдзел у першым фэстывалі маладога пакаленьня «Sounds of Borderland», што праходзіў летась у верасьні ў польскім мястэчку Вішніцы. «Уласна песьню „Восень“ мы і падрыхтавалі да выступу ў Польшчы. Мяркуем, што з набліжэньнем лета актуальнасьці яна не губляе. Яна лірычная. Спадяемся, што празь яе кожны прасякнецца на хвіліну восеньскім настроем», - кажа Макс Петруковіч. Гурт у інтэрнэце - www.myascovya.ucoz.ru Miascovyja – Восень (музыка і словы гурта). Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы. SB, ТГ угару - up |
|
|