|
| |||||
|
![]() | ||||
|
чырвона-банэрная рэкляма:
«Басовішча-2008» будзе | 15.05.2008 | Пакуль вядома, што пройдзе яно 18-19 ліпеня, як заўсёды ва ўрочышы Борэк пад Гарадком. Верагодна, што як і летась, «Басовішча» пройдзе ў тры дні. «Усё вырашыцца да 23 траўня, цяпер ідуць перамовы з адным стратэгічным спонсарам», - кажа старшыня «Беларускага аб’яднаньня студэнтаў» Радаслаў Дамброўскі. Адна зь нечаканасцяў сёлетняга «Басовішча» – мясцовыя ўлады ў Гарадку папрасілі, каб усе канцэрты сканчаліся да гадзіны ночы. «Гэта, канечне, прыкра, але такі мінус мы паспрабуем пераўтварыць у плюс», - кажа Радэк Дамброўскі. – «Нязначнае скарачэньне колькасьці выступоўцаў дазволіць нам запрасіць гурты, якія „каштуюць“ крыху болей».Што да выступоўцаў, то Радэк Дамброўскі кажа: «Размовы з удзельнікамі фэстывалю ўжо вяліся і вядуцца цяпер, тут таксама шмат залежыць ад таго ў колькі дзён будзе праводзіцца „Басовішча-2008“». Назваў гуртоў, якія будуць удзельнічаць у фэстывалі БАС пакуль не называе, але Радаслаў Дамброўскі заўпэўніў ТГ, што пра ўсе дасягнутыя дамоўленасьці арганізатары будуць апэратыўна паведамляць журналістам. Пытаньне атрыманьня польскіх візаў беларускімі грамадзянамі – адно з асноўных для арганізатараў «Басовішча-2008»: «Гэтае пытаньне мы пачалі высьвятляць напачатку году, цяпер ёсьць абяцаньні намесьніка старшыні камісіі замежных справаў польскага парлямэнту спадара Робэрта Тышкевіча, што праблемаў з афармленьнем бясплатных візаў выступоўцам фэстывалю ня будзе. Калі ідзе пра гледачоў зь Беларусі, то зараз таксама пачынаюцца размовы з адпаведнымі ўстановамі, каб палегчыць рэжым выдачы візаў на „Басовішча“». Тым часам, стартаваў збор заявак на конкурс па адборы гуртоў, якія возьмуць удзел у конкурснай частцы «Басовішча». Інфармацыя пра гэта – тут. АМ, «Тузін Гітоў» угару - up |
|
|