.   about the project in English о проекте на русском o projekcie po polsku om projektet pa svenska про проект на українській
.
дамоў
Тузін Гітоў


чырвона-банэрная рэкляма:



Karbido на «Тузіне Гітоў»
| 15.05.2008 |

Вядомы альтэрнатыўны праект з Уроцлава Karbido запісаў беларускую песьню «Добры вечар» і прэзэнтуе яе ў новым туры на «Тузіне Гітоў». Музыкі кажуць, што пачулі гэтую песьню ў выкананьні этна-трыё «Троіца» і вырашылі ўзяць яе ў свой рэпэртуар. «Мы зь вялікай увагаю ставімся да ўсходняга року, усходнеславянскай музыкі наогул», - кажуць музыкі, якія зусім нядаўна прэзэнтавалі ў Беларусі адзін з сваіх наватарскіх праектаў.

Karbido. The TableАдзін з удзельнікаў польскай каманды Томаш Сікора апавядае, што на запіс беларускай песьні музыкі натхніліся праз басіста Karbido Марэка Атвіноўскага: «Марэк мае стасункі зь беларускай нацыянальнай меншасьцю ў Польшчы і сам паходзіць зь Беластоку. Увогуле песенька, якую мы выканалі - ёсьць на дыску гурта „Троіца“. Марэк некалі прывез гэты дыск да нас, а пасьля спробы было вырашана яе выконваць. Кампазыцыя сапраўды нам вельмі спадабалася».

Цікава, што твор гурта Karbido - «Добры вечар» не адзіная ў іх рэпэртуары беларускамоўная песьня. На выступах праекту гэтых жа музыкаў пад назвай «Stolik» выконваецца беларуская песьня «Цмок». Якраз «Stolik» быў у красавіку ў міні-турнэ ў Беларусі (Менск, Магілёў і Берасьце).

«Што ж тычыцца далейшага выкарыстаньня беларускіх кампазіцыяў, то мы ў гэтым зацікаўленыя, - кажа Томаш Сікора. - Творчасьць Karbido не замыкаецца на пэўным музычным стылю. Мы зь вялікай увагаю ставімся да ўсходняга року, усходнеславянскай музыкі наогул, таму і ня будзем спыняцца. Так што можна чакаць зьяўленьня новай беларускамоўнай кампазыцыі ў хуткім часе!»

Гурт у інтэрнэце - karbido.com

Karbido - Добры вечар (словы - народныя, музыка - народная/Karbido).
Разьмяшчаецца са згоды выканаўцы.


Гутарыў Сяргей Скулавец, для ТГ


угару - up



©  Менск
2003-2008
Тузін Гітоў

рэдакцыйная пошта

Пры выкарыстаньні тэкстаў абавязковая спасылка на
"Тузін Гітоў" http://music.fromby.net.

Выкарыстаньне файлаў магчымае толькі з папярэдняга дазволу рэдакцыі.

выраблена на fromby.net